Вітаю! Толькі што скончылася Міжнародная Матэматычная алімпіяда сярод студэнтаў IMC-2026! Віншуем беларусаў і выхадцаў з Беларусі!
Шутро Мікіта — first prize🥇 Вылегжанін Мацвей — first prize🥇 Красненка Усяслаў — first prize🥇 Зорка Мацвей — first prize🥇 Сцяпанычаў Глеб — first prize🥇 Дзянісаў Васілій — first prize🥇 Цітоў Павел — first prize🥇 Мамонаў Аляксей — second prize🥈 Бабаева Паліна — honorable mention🎉🎉
Також вялікі дзякуй Ганне Задаражнюк і Сяргею Чарнову, з іх дапамогай беларусы ўвайшлі ў топ 5 каманднага заліку і паказалі найлепшы рэзультат у гісторыі краіны (кожны год ён усё лепш)! (дзякуй і Jakub Byszewski за дапамогу камандзе з беларусамі)
🏆Віншуем пераможцаў 67🏆-й Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе ў Шанхаі, а таксама неверагодных Міхаіла Васільевіча Карпука (з левага боку) і Змяйкова Давіда Юр'евіча (з правага боку) і ўвогуле ўсіх, хто рыхтаваў каманду.
Трыкутнік AMD — правільны. Пункты будуюцца ў наступнай паслядоўнасці: P, Q, R. Задача 00...007. Перадаю вітанкі ўсім, хто спрабаваў атрымаць на апеляцыі хаця б 1 бал па ёй 😉.
Аўтары: Міхаіл Васільевіч Карпук Крыніца: БелМА ІV этап 2026, задача 8.8
Пачынаем серыю задач з галоўнай алімпіяды Беларусі. Пачнем з геаметрычнай няроўнасці, якая парадавала ўдзельнікаў, але не парадавала Жэню падчас праверкі. У каментарах забаронена карыстацца сінусамі, барыкамі, кампламі і г.д.
Аўтары: Камянецкі Вадзім, Шэшукоў Яўген Крыніца: БелМА ІV этап 2026, задача 11.3
Вітаю, шаноўнае спадарства! Ужо заўтра лепшыя школьнікі Беларусі атрымаюць магчымасць развязаць 4 цудоўныя (спадзяемся) задачы і выявяць, хто з іх атрымае Нобелеўскую прэмію па матэматыцы.
Як і ў мінулым годзе наш канал аб'яўляе конкурс! Пераможцы атрымаюць па цудоўнай белай футболцы з лагатыпам лепшага (і адзінага) беларускага геаметрычнага каналу! 🎉🎉🎉
Умовы конкурсу: - быць падпісантам нашага каналу ✍️ - паставіць падабайку 👍 - напісаць каментар 📝 - быць удзельнікам Рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы 2025-2026 🤓
Удачы на алімпіядзе! 🙏
P.s. пад гэтым пастом заўтра вы можаце напісаць вашыя ўражанні ад задач, аўтарам будзе прыемна😉.
Класіка! Ходзяць чуткі, што гэтую задачу хацелі даць на наступнай БМО.🤭
На стале ляжаць некалькі правільна ідучых гадзіннікаў. Вядома, што ў некаторы момант часу сума адлегласцяў ад пункту X да хвілінных стрэлак не роўная суме адлегласцяў ад пункту X да гадзіннікавых стрэлак.
Давядзіце, што існуе момант часу, калі сума адлегласцяў ад пункту X да хвілінных стрэлак больш за суму адлегласцяў ад пункту X да гадзіннікавых стрэлак.
Аўтар: Ігар Іванавіч Варановіч Крыніца: БелМА ІV этап 2002, задача 11.7
Акружыны w_1, w_2, w_3 зафіксіраваны. Пункт C абіраецца на w_1 і будуюцца пункты A i B. Давядзіце, што цэнтр акружыны (ABC) ляжыць на фіксіраванай акружыне, з цэнтрам на (O_1 O_2 O_3).
Пункт P абіраецца на дузе AB. Давядзіце, што PL праходзіць праз фіксіраваны пункт.
На гэтым геаметрыі III этапу скончыліся, таму прапануем удзельнікам абраць самую прыгожую задачу з іх і падзяліцца ўражаннямі аб іншых, не толькі геаметрычных задачах у каментарах! Також можаце скласці антырэйтынг😈.
Аўтары: Зорка Мацвей, Рацібор Капцілін Крыніца: БелМА ІІІ этап, задача 11.8
How can I read @geometrybelarus without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Геаметрычны Рух: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Геаметрычны Рух have?
Геаметрычны Рух (@geometrybelarus) has 625 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Геаметрычны Рух know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.