TGViewer
Focus Intermarium Focus Intermarium @focusintermarium · 28 subscribers
Post #28 285
З моманту выхада нашага апошняга артыкула ў рэгіёне і ў свеце адбылося шмат падзеяў.

Некаторыя з іх дапаўняюць высновы папярэдніх артыкулаў і наўпрост паказваюць, як тыя ці іншыя трэнды маніфэстуюцца ў жыцці (як той жа выхад Пачобута і звязаная з ім актывізацыя даволі шматбаковых дачыненняў), а некаторыя пры ўсёй іхнай уяўнай значнасці амаль ніяк не ўплываюць ні на характар працэсаў у рэгіёне, ні на іхны вынік (як тыя ж рэтранслятары ці публічная крытыка ШАС з боку лукашэнкі за пасіўнасць у пытанні ўрэгулявання вайны).

Вайна як ішла, так і ідзе, і, на жаль, яшчэ будзе ісці.

Мабілізацыя ў Расеі як была непазбежнай, так і засталася, хіба што наблізілася.

Трызненне пра ядравую зброю з боку Крамля як было трызненнем, так і застанецца (калі цікава, чаму мы так лічым, напішыце нам, мы разгарнем думку).

Правакацыі і дыверсіі з боку РФ супраць Еўропы як былі непазбежнымі, так і засталіся.

І калій як збіраўся паплыць у ЗША, так і паплыў…

Нічога, што змяняла б нашыя ўяўленні аб будучыні рэгіёна і прагнозы на яе, не адбылося. У гэтым плане свет нібы застыў у чаканні: выбараў у ЗША, выбараў у Еўропе, сустрэчы Трампа з Сі, украінскай балістыкі, расейскай мабілізацыі і правакацыяў, зімы, вясны… Наперадзе шмат густа размеркаваных развілак, сума зменаў вектароў на якіх і вызначыць новы (?) рэзультуючы вектар развіцця сітуацыі у рэгіёне на год-паўтара.

А вось у свеце зрухаў хапае: ШІ, АдГ, Грэнландыя, пераўзбраенне Еўразвязу… Вось аб гэтых зрухах бліжэйшым часам і пагаворым ў шэрагу нарысаў аб тым, куды рухаецца свет і дзе мы ўсе з вамі апынемся праз 10 год незалежна ад таго, у якім рэгіёне мы будзем фізычна.

Вашай увазе першы артыкул з серыі.

Дзякуй, што застаецеся з намі!

Асобная падзяка за рэпосты, абмеркаванне і крытыку артыкула пад хэштэгамі #thinkintermarium і #dumajbelarus.

Сувязь з намі:
focusintermarium@protonmail.com.
intermarium.xyz Контуры нового мира к 2035 году Аналитический прогноз мирового порядка к 2035 году: два технологических ядра, государственные архитектуры ИИ, мобилизационная автаркия и шарнирные государства.
  • 👍 1
More from @focusintermarium
  1. Sep 28, 2026Контуры нового мира к 2035 году (коротко) Статья предлагает смотреть на ближайшие десять л…
  2. Jun 16, 2026Поэтому «начинать финляндизацию с Лукашенко» — значит закреплять серость. Демократическая…
  3. Jun 16, 2026Недавно мы выложили большую статью и получили обратную связь: интересно, но читается тяжел…
  4. Jun 14, 2026У гэтай публікацыі мы прапануем вашай увазе ўяўны філасофска-лінгвістычны эксперымент па р…
  5. May 20, 2026https://t.me/BIoomberg/49048 Як кажуць, замест тысячы слоў.
  6. Apr 3, 2026В свежей публикации мы рассматриваем, какие ещё «товары» помимо калия режим Лукашенко може…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →