У шчырай трапяткой душы гэтага дасканалага Беларуса нацыянал-чэкісцкае прымірэньне ўжо адбылося. А гэта гарантыя, што аднойчы яно адбудзецца і ў маштабе ўсёй Сінявокай Краіны.
Я хацеў тут злучыць у адным зборным ідэалізаваным вобразе Макея, Латушку, Дапкюнаса, Артура Гайко і ўсю славутую кагорту нашых прапагандыстаў з абодвух намінальна-варожых лагераў, перадусім тых, хто пабываў і там і там: Марзалюка, Дзермана, Пятроўскага, Шпакоўскага, Казарцава, Голубева, Радамана і многіх-многіх іншых.
Хачу праславіць гэты выдатны тыпаж задоўга да таго, як ён сам сябе пачне праслаўляць. Перадусім за тое, што ўратаваў Этнасу Мір, Дабрабыт і Шчырасьць.
Будзьма?
Post #107774
31
Forwarded from Gorliwy Litwin