«Беларускі след»: як беларускія партызаны змагаліся за Вільню ў 1922 годзе
У пачатку 1920-х гадоў Мерач стаў адным з цэнтраў беларускага партызанскага руху. Пры падтрымцы Літвы беларускія атрады рыхтаваліся да ўзброенай барацьбы супраць польскіх уладаў, у тым ліку за Віленскі край.
Як захоп Вільні войскамі генерала Жалігоўскага і стварэнне Сярэдняй Літвы паўплывалі на беларускі нацыянальны рух? Якую ролю ў гэтых падзеях адыгралі Рада БНР і Вацлаў Ластоўскі? Кім быў Вячаслаў Разумовіч, вядомы як атаман Хмара, і чым скончылася дзейнасць беларускіх партызанаў?
Пра гэтыя малавядомыя старонкі беларускай гісторыі распавядае Павел Мажэйка ў новым выпуску праграмы «Беларускі след».
🎓 Навуковы каментар да гістарычных падзей дае Алесь Смалянчук — доктар гістарычных навук, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі.
▶️ https://www.youtube.com/watch?v=CkiK5c5GHaM&list=PLbjL6lm_JPxA
Post #107693
28
Forwarded from Беларускі інстытут публічнай гісторыі
YouTube Як беларускія партызаны ў 1922 годзе вярталі Вільню. Атаман Хмара У 1922 годзе Мерач стаў цэнтрам беларускіх партызан, якія змагаліся за Беларусь пры падтрыманні Літвы супраць Польшчы. Яны сталі адказам на захоп Вільні Жалігоўскім і праект Сярэдзінная Літва. Забытая гісторыя ад Паўла Мажэйкі, "Беларускі след". Вядоўца…