TGViewer
Channel Public Channel
Беларусь: эмиграция

Беларусь: эмиграция

@emigration97pro

Для беларусов за рубежом и тех, кто хочет уехать

Внимание! Наши проекты находятся в списке экстремистских материалов

Чат для обсуждения: @emigration97pro_chat

Наши проекты: t.me/ideas97pro/12318

https://patreon.com/ideas97pro
Subscribers
86
Photos
364
Videos
94
Links
559

Showing posts older than #1159 · Back to latest

Older Posts 5 shown
Post #1149 68

Forwarded from Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская: «Дзякуй усім беларусам, хто ўчора выйшаў на акцыі, прысвечаныя Чарнобыльскаму шляху! Дзякуй беларусам Бельгіі, Германіі, Грузіі, Даніі, ЗША, Канады, Літвы, Польшчы і іншых краінаў. Дзякуючы вам усім голас беларусаў чуваць па ўсім свеце – і гэты голас кажа «НЕ ядзернай зброі ў Беларусі»!»

Фота: @motolkohelp
  • ❤ 5
  • 🔥 1
Post #1142 70

Forwarded from Светлана Тихановская

Беларусы замежжа, выходзьце заўтра на Чарнобыльскі шлях у сваіх гарадах!

Заўтра, 26 красавіка, беларусы па ўсім свеце выйдуць на Чарнобыльскі шлях, каб гучна і публічна заявіць – беларусы супраць ядзернай зброі.

Усе акцыі пазначаныя на мапе dze.chat. Далучайцеся да гэтых акцыяў ці арганізоўвайце свае. Убачымся заўтра на акцыі ў Вільні!

Выявы: @motolkohelp
  • 👍 4
Post #1141 60

Forwarded from Светлана Тихановская

​​Суб’ектнасць, уплыў дыяспары, адказнасць рэжыму, палітвязні. Ціханоўская агучыла чатыры прыярытэты працы Офіса і Кабінета

Сёння Святлана Ціханоўская выступіла на Канферэнцыі беларусаў II, дзе агучыла галоўныя прыярытэты працы Офіса і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета:

1. Адбудоўванне беларускай суб'ектнасці

«Гэта няпроста, таму што мы ва ўнікальнай сітуацыі: мы народ краіны, якая нам не належыць. Мы змагаліся за тое, каб беларусаў і рэжым падзялялі, і ў нас ёсць поспехі. Але цяпер перад намі яшчэ большы выклік. Менавіта для гэтага існуе Офіс, Аб'яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада. Гэта структуры, якія ўзмацняюць палітычную суб'ектнасць беларусаў».

2. Павелічэнне ўплыву дыяспары на падзеі і працэсы ў Беларусі

«Я думаю, мы з вамі разумеем, што разрыў паміж беларусамі ўнутры краіны і звонку павялічваецца. Многія праекты, медыя, ініцыятывы паступова становяцца ўсё больш скіраваныя на абмеркаванне і вырашэнне нашых мясцовых праблемаў, з-за чаго расце гэтая адлегласць. Але ў Беларусі ўсё так жа шмат людзей, якія хочуць пераменаў. Але ці лічаць гэтыя людзі, што мы з вамі прадстаўляем іх інтарэсы? Нашая з вамі праца – адказаць на гэтае пытанне, даць беларусам у краіне пачуццё пляча, быць крыніцай веры ў будучыню, інфармаваць і дапамагаць».

3. Прыцягненне рэжыму да адказнасці і ціск

«Мы пакуль далёкія ад пачатку трыбуналу па Беларусі для Лукашэнкі і прадстаўнікоў ягонага рэжыму. Але рыхтуем да гэтага глебу ўжо сёння. Бо сілавікі, суддзі, пракуроры, чыноўнікі пры ўладзе павінны адчуваць, што ў іх дзеянняў будуць наступствы. Што кожны прысуд на гады нявінным людзям – гэта злачынства, за якое ў будучыні давядзецца адказаць. Перамовы пачнуцца толькі тады, калі гэтыя людзі адчуюць, што пагроза панесці пакаранне, быць прыцягнутым да адказнасці рэальная».

4. Вызваленне палітзняволеных і дапамога іх сем‘ям

«Мы разумеем, што трэба шукаць спосабы вызваляць людзей ужо зараз. Мы ўздымаем гэтае пытанне кожны дзень. Нам трэба дабівацца паляпшэння ўмоваў у турмах. Лабіяваць дапамогу для рэпрэсаваных і іх сем'яў. Шукаць спосабы вызвалення цяжка хворых і ўразлівых групаў».

Увесь выступ можна прачытаць па спасылцы.
  • 👍 5
Post #1140 39

Forwarded from Светлана Тихановская

Беларусы замежжа, выходзьце на Чарнобыльскі шлях у сваіх гарадах 26 красавіка!

Святлана Ціханоўская:
«Вы, напэўна, як і я – дзіцё Чарнобыля. І вы ўжо ведаеце, што зараз дыктатары збіраюцца размясціць у Беларусі расійскую ядзерную зброю. Таму я заклікаю ўсіх, хто цяпер знаходзіцца ў фізічнай бяспецы. Палітыкі, актывісты, журналісты, прадпрымальнікі, айцішнікі, студэнты і пенсіянеры, – выходзьце на акцыі 26 красавіка, у дзень Чарнобыльскай трагедыі, у сваім горадзе. Вялікія акцыі ўжо запланаваныя ў Вільні і Варшаве. Далучайцеся да акцыяў у гэтых гарадах ці арганізоўвайце іх у сваіх, каб гучна і публічна заявіць – беларусы супраць ядзернай зброі».

https://www.youtube.com/watch?v=NoCe0dhZjRI
YouTube Святлана Ціханоўская заклікае беларусаў замежжа выйсці на Чарнобыльскі шлях у сваіх гарадах «Вы, напэўна, як і я – дзіцё Чарнобыля. І вы ўжо ведаеце, што зараз дыктатары збіраюцца размясціць у Беларусі расійскую ядзерную зброю. Таму я заклікаю ўсіх, хто цяпер знаходзіцца ў фізічнай бяспецы. Палітыкі, актывісты, журналісты, прадпрымальнікі, айцішнікі…
  • 👍 2
Post #1139 45

Forwarded from Светлана Тихановская

​Святлана Ціханоўская: «Толькі што Сейм Літвы прагаласаваў за законапраект з больш мяккімі ўмовамі для беларусаў. 99 дэпутатаў прагаласавалі за, 7 супраць і 2 устрымаліся. Цяпер закон будзе прыняты і прэзідэнт Літвы абавязаны яго падпісаць. Я дзякую ўсім дэпутатам, якія нас падтрымалі! Мы вельмі цэнім усю падтрымку, якую Літва аказвае ў нашай барацьбе за еўрапейскую будучыню свабоднай Беларусі, і ніколі гэтага не забудземся».
  • 👍 6
Older posts →
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →