«Законапраект не закранае рэжым Лукашэнкі, але стварае значныя цяжкасці для законапаслухмяных і лаяльных Літве грамадзян Беларусі»
Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі прыняў заяву, у якой выказвае сваю пазіцыю адносна абмежаванняў для грамадзян Беларусі, якія прадугледжаны новым законапраектам, прынятым Літоўскім Сеймам у першым чытанні:
«Фактычнае раўнаванне грамадзян Беларусі і Расіі не мае пад сабой падстаў. Большасць беларусаў не падтрымлівае агрэсію супраць Украіны. Відавочна і тое, што рашэнне нелегітымнага дыктатарскага рэжыму падтрымаць расійскую агрэсію супярэчыць волі беларускага народа, які з 2020 года аказвае супраціў рэжыму, дамагаецца спынення ўдзелу ў ваеннай агрэсіі і аднаўлення дэмакратыі.
<...>
Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі будзе актыўна працаваць з заканадаўчай і выканаўчай уладай Літоўскай Рэспублікі з тым, каб дамагчыся справядлівага стаўлення да законных правоў грамадзян Беларусі, і разлічвае на канструктыўнае ўзаемадзеянне»
Поўны тэкст заявы чытайце па спасылцы:
https://telegra.ph/Zayava-da-prynyaccya-Sejmam-L%D1%96tvy-zakona-yak%D1%96-abmyazho%D1%9Evae-pravy-gramadzyan-Belarus%D1%96-03-22
@CabinetBelarus
Post #1128
41
Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Telegraph Заява да законапраекта Сейма Літвы, які тычыцца міграцыйных умоў для грамадзян Беларусі Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі ў поўнай меры ўсведамляе, што ва ўмовах напружанай геапалітычнай сітуацыі, звязанай з вайной ва Украіне, Літоўская Рэспубліка вымушана прымаць меры па забеспячэнні сваёй нацыянальнай бяспекі. Разам з тым, адзначаем, што…- 👍 2