TGViewer
Беларусь: эмиграция Беларусь: эмиграция @emigration97pro · 86 subscribers
Post #1078 36

Forwarded from Светлана Тихановская

​Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сустрэліся з міністрам унутраных справаў Польшчы Марыюшам Каміньскім

Удзел у сустрэчы браў таксама віцэ-міністр Польшчы Барташ Градзецкі, а з беларускага боку – намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і прадстаўнік па міжнародных справах Валер Кавалеўскі і прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валер Сахашчык.

Абмяркоўвалі наступныя пытанні:

1. спрашчэнне легалізацыі і міграцыйных працэдураў для беларусаў. Беларускі бок папрасіў паспрыяць у тым, каб зрабіць працэдуры больш эластычнымі і хуткімі. Ужо створаная і дзейнічае працоўная група ў МУС Польшчы, якая займаецца вырашэннем міграцыйных пытанняў беларусаў у Польшчы;

2. выдача альтэрнатыўных дакументаў новай Беларусі – каб Польшча падтрымала ініцыятыву, над якой працуюць дэмакратычныя сілы. Гэта дапаможа тысячам беларусаў, якія апынуліся ў Еўропе, не могуць вярнуцца ў Беларусь і не маюць належных дакументаў;

3. падтрымка беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне;

4. пытанне прыцягнення да адказнасці вінаватых у рэпрэсіях і вайне ва Украіне;

5. унутраную сітуацыю ў Беларусі, верагоднасць уступу беларускіх войскаў у вайну і магчымасць падтрымкі рэпрэсаваных беларусаў.
  • 👍 2
More from @emigration97pro
  1. Dec 31, 2023🔥 ПОСЛЕДНЯЯ НОВОСТЬ БЕЛТЫ 🔥 Наносим удар в самое сердце государственной пропаганды Лукаш…
  2. Sep 5, 2023Мы работаем над тем, чтобы беларусы не остались без паспортов Светлана Тихановская: «Сегод…
  3. Aug 8, 2023Давайце разам адзначым Дзень Салідарнасці з нашай краінай 9 жніўня! Толькі нядаўна прайшоў…
  4. Jul 31, 2023✊За двое сутак марафона салідарнасці з палітвязнямі беларусы сабралі больш за 574 000 еўра…
  5. Jul 29, 2023⏰Застаўся апошні час анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно!» — сабр…
  6. Jul 29, 2023🌿«Нам не ўсё адно!» Далучайцеся да анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі 29 ліпеня…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →