✊«Барацьба за свабодную Беларусь працягваецца. Памятай! Падтрымлівай!»
Міністэрства замежным спраў Польшчы выпусціла відэа ў падтрымку беларускай культуры і мовы! У ім прыняў удзел старшыня праўлення ЦБС Уладзімір Кобец.
У роліку адзначаецца, што ўлады змагаюцца з уласнай нацыянальнай мовай, каб здушыць годнасць і супраціў беларусаў. Рэжым Лукашэнкі рэпрэсуе выдаўцоў і творцаў, якія карыстаюцца беларускай мовай. У гэтай сітуацыі МЗС Польшчы падтрымлівае нашу мову і культуры не словамі, а справай! Напрыклад, дзякуючы падтрымцы МЗС на кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве з’явіўся асобны стэнд з кнігамі беларускіх выдаўцаў.
Напрыканцы роліку МЗС яшчэ раз заклікае памятаць пра Беларусь і падтрымліваць усіх, хто змагаецца за яе свабоду!
Post #1058
42