TGViewer
Беларусь: эмиграция Беларусь: эмиграция @emigration97pro · 86 subscribers
Post #1043 47

Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

«Наступны год будзе годам тэктанічных зменаў»

Прадстаўнік Аб’яднага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка падсумаваў вынікі сваёй працы і павіншаваў беларусаў з Новым годам:

«Напрыканцы года дазвольце распавесці пра вынікі працы майго прадстаўніцтва:

▫️ Стартаваў праект «Кадравы рэзерв для новай Беларусі» па падрыхтоўцы спецыялістаў, якія мусяць забяспячыць бяспеку, грамадскую і эканамічную стабільнасць у транзітны перыяд.

▫️ Мы падрыхтавалі і накіравалі ў міністэрствы юстыцыі і парламенты дэмакратычных краін разгорнутае прававое абгрунтаванне неабходнасці прызнання КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі.

▫️ Пры нашай падтрымцы ў праваахоўныя органы Літвы, Польшчы, Германіі і Чэхіі былі пададзены заявы ад паўсотні грамадзян Беларусі аб прыцягненні да адказнасці асобаў, якія здзяйснялі гвалт у дачыненні да беларусаў. Распачалі падобную працу ў Швейцарыі і Нарвегіі. У гэтай справе мы супрацоўнічаем з прадстаўніком Кабінета па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандрам Азаравым и камандай «Байпол».

▫️ Падрыхтавалі і перадалі адпаведным органам дэмакратычных краін спісы, якія змяшчаюць больш за 200 імёнаў прадстаўнікоў рэжыму з мэтай прыняцця супраць іх персанальных санкцый. У выніку санкцыі былі прыняты Канадай і Польшчай. У працы па санкцыйным ціску прадстаўніцтва вядзе шчыльнае супрацоўніцтва з камандай Аляксандра Азарава, Беларускім расследавальніцкім цэнтрам, Офісам Святланы Ціханоўскай.

▫️ Нашае прадстаўніцтва забяспечвае максімальную падтрымку прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерыя Сахашчыка ў камунікацыі з міжнароднымі партнерамі, у т.л. у справе матэрыяльнага забеспячэння створанай ім беларускай вайсковай часткі ў складзе УС Украіны.

Шаноўныя беларусы! Віншую усіх з Новым годам! Жадаю веры ў сябе і сваіх блізкіх. Упэўнены, што наступны год будзе годам тэктанічных зменаў, упэўнены, што разам мы дасягнем нашай мэты – вольнай і незалежнай Беларусі»

Поўны тэкст зварота - глядзіце па спасылцы:

https://youtu.be/3ZNjlTILBfc

@CabinetBelarus
YouTube Наступны год будзе годам тэктанічных зменаў Прадстаўнік Аб’яднага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка падсумаваў вынікі сваёй працы і павіншаваў беларусаў з Новым годам: «Напрыканцы года дазвольце распавесці пра вынікі працы майго прадстаўніцтва: Стартаваў праект «Кадравы…
  • 👍 3
More from @emigration97pro
  1. Dec 31, 2023🔥 ПОСЛЕДНЯЯ НОВОСТЬ БЕЛТЫ 🔥 Наносим удар в самое сердце государственной пропаганды Лукаш…
  2. Sep 5, 2023Мы работаем над тем, чтобы беларусы не остались без паспортов Светлана Тихановская: «Сегод…
  3. Aug 8, 2023Давайце разам адзначым Дзень Салідарнасці з нашай краінай 9 жніўня! Толькі нядаўна прайшоў…
  4. Jul 31, 2023✊За двое сутак марафона салідарнасці з палітвязнямі беларусы сабралі больш за 574 000 еўра…
  5. Jul 29, 2023⏰Застаўся апошні час анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно!» — сабр…
  6. Jul 29, 2023🌿«Нам не ўсё адно!» Далучайцеся да анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі 29 ліпеня…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →