TGViewer
Беларусь: эмиграция Беларусь: эмиграция @emigration97pro · 86 subscribers
Post #1042 33

Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

«Не адрываць увагу ад галоўнай мэты: вярнуць уладу беларускаму народу і зрабіць нашую краіну бяспечным і ўтульным домам для нас усіх»

Прадстаўнік па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі распавёў пра свае працоўныя дасягненні ў 2022-м годзе і назваў тое, што дапаможа беларусам перамагчы рэжым і абараніць суверэнітэт Беларусі:

«Шаноўныя беларусы!

Ва ўсіх нас гэты год атрымаўся вельмі няпростым. І задачы, якія давялося выконваць мне, як прадстаўніку па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, сталі сапраўднымі выклікамі. Я ўсцешаны, што атрымалася дасягнуць наступных вынікаў:

▫️ ва ўмовах выкарыстання ў вайне супраць Украіны беларускай тэрыторыі шмат намаганняў было накіравана на тое, каб у вачах міжнароднай супольнасці аддзяліць праўду ад хлусні, адасобіць беларускі народ ад нелегітымнага рэжыму, які незаконна ўцягнуў нашую краіну ў вайну. І ў нас сапраўды атрымалася шмат зрабіць у гэтым напрамку;

▫️ міжнародная прастора дэмакратычных сіл Беларусі працягнула пашырацца дзякуючы інтэнсіўным сувязям Святланы Ціханоўскай, працы яе каманды і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Гэта адбірала магчымасці ў рэжыма Лукашэнкі прасоўваць свае незаконныя інтарэсы;

▫️ пачала развівацца замежная прысутнасць дэмакратычных сіл Беларусі. Для больш эфектыўнай пастаяннай працы з міжнароднымі арганізацыямі і нацыянальнымі ўрадамі ў 2022-м годзе былі створаны чатыры місіі: у Кіеве, Брусэлі, Празе і Таліне;

▫️ зроблены першыя, але вельмі важныя крокі па інстытуцыяналізацыі адносінаў дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці Беларусі з міжурадавымі арганізацыямі. Рада Еўропы ўпершыню ў гісторыі ўсталявала з намі адносіны праз стварэнне Кантактнай групы. Гэта падкрэсленае міжнароднае прызнанне таго, хто з прадстаўнікоў Беларусі сапраўды дбае пра яе дзяржаўныя інтарэсы.

▫️ мы атрымалі новыя магчымасці па вырашэнні практычных праблем беларусаў за межамі Беларусі. Былі паспяхова вырашаны многі пытанні з візамі і легалізацыяй. Асаблівую ўвагу мы надалі праблемам беларусаў, якія застаюцца ва Украіне, займаюцца валанцёрскай дзейнасцю і змагаюцца ў беларускіх добраахвотніцкіх фарміраваннях. Мы працягвам шукаць шляхі вырашэння праблемы з праязнымі дакументамі для беларусаў, якія не могуць вярнуцца дадому.

Жадаю нам усім у новым годзе навучыцца шанаваць свае асабістыя і супольныя дасягненні, якія былі зроблены ў надзвычай складаных умовах, берагчы і падтрымліваць адзін аднога, не адрываць увагу ад галоўнай мэты: вярнуць уладу беларускаму народу і зрабіць нашую краіну бяспечным і ўтульным домам для нас усіх. Веры, сілы і салідарнасці жадаю ўсім нам у наступным годзе на шляху да Перамогі і ў справе абароны незалежнасці і суверэнітэта Беларусі»

@CabinetBelarus
  • 👍 3
More from @emigration97pro
  1. Dec 31, 2023🔥 ПОСЛЕДНЯЯ НОВОСТЬ БЕЛТЫ 🔥 Наносим удар в самое сердце государственной пропаганды Лукаш…
  2. Sep 5, 2023Мы работаем над тем, чтобы беларусы не остались без паспортов Светлана Тихановская: «Сегод…
  3. Aug 8, 2023Давайце разам адзначым Дзень Салідарнасці з нашай краінай 9 жніўня! Толькі нядаўна прайшоў…
  4. Jul 31, 2023✊За двое сутак марафона салідарнасці з палітвязнямі беларусы сабралі больш за 574 000 еўра…
  5. Jul 29, 2023⏰Застаўся апошні час анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно!» — сабр…
  6. Jul 29, 2023🌿«Нам не ўсё адно!» Далучайцеся да анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі 29 ліпеня…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →