TGViewer
Беларусь: эмиграция Беларусь: эмиграция @emigration97pro · 86 subscribers
Post #1026 52

Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

⚡️Аб’яднаны Пераходны Кабінет дамовіўся, што Польшча надалей будзе прызнаваць беларускія дыпломы аб адукацыі, нягледзячы на скасаванне рэжымам Лукашэнкі беларуска-польскага пагаднення

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык сустрэліся з дзяржсакратаром Міністэрства адукацыі і навукі, паўнамоцным прадстаўніком урада Польшчы па пытаннях развіцця і міжнародных адносінаў у галіне адукацыі і навукі Томашам Жымкоўскім і дырэктарамі дэпартаментаў Міністэрства адукацыі і навукі Польшчы.

«Мы надалей будзем прызнаваць беларускія пасведчанні і дыпломы. Для нас пагадненне працягвае дзейнічаць», — адказаў Томаш Жымкоўскі на прапанову прадстаўнікоў Кабінета праігнараваць рашэнне рэжыму Лукашэнкі аб скасаванні беларуска-польскага пагаднення аб узаемным прызнанні дыпломаў.

Таксама прадстаўнікі Кабінета абмеркавалі магчымасць сумеснага з польскімі ўладамі рашэння, якое б зрабіла апастылі ад беларускіх уладаў непатрэбнымі, а адсутнасць сертыфіката ЦТ — не перашкаджала б пры паступленні ў Польшчы беларускім абітурыентам, якія часта не могуць яго атрымаць з-за рэпрэсій ці іншых паважных прычын. Дамоўлена, што пры станоўчым рашэнні польскіх уладаў, прадстаўнікі Аб’яднага Пераходнага Кабінета Беларусі разам з Міністэрствам адукацыі і навукі Польшчы сумесна распрацуюць адпаведныя інструкцыі ў гэтай справе.

Было разгледжана пытанне рэпрэсаваных навучэнцаў беларускіх каледжаў. Прадстаўнікі Кабінета дамовіліся, што яны распрацуюць працэдуру, па якой рэпрэсаваныя беларускія студэнты змогуць дабіцца для сваёй няскончанай беларускай сярэднеспецыяльнай адукацыі статусу скончанай, што дасць ім магчымасць працягнуць навучанне ў Польшчы.

Таксама было абмеркавана стварэнне сеткі суботніх школ па вывучэнні беларускай мовы, літаратуры і гісторыі з магчымасцю выдачы дыпломаў па ўзоры, зацверджаным Аб’яднаным Пераходным Кабінетам.

Польскі бок выказаў зацікаўленасць у прыняцці на працу беларускіх настаўнікаў пасля настрыфікацыі іх дыпломаў.

Асобна была закранута тэма павелічэння колькасці стыпендый для беларускіх студэнтаў і магчымасці больш шырокага інфармавання аб іх.

Для дасягнення практычных вынікаў па вызначаных напрамках сумеснай дзейнасці будзе створана рабочая група па прыкладзе супрацоўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі з Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі, Міністэрствам спорту і турызму Польшчы.

@CabinetBelarus
  • 👍 5
More from @emigration97pro
  1. Dec 31, 2023🔥 ПОСЛЕДНЯЯ НОВОСТЬ БЕЛТЫ 🔥 Наносим удар в самое сердце государственной пропаганды Лукаш…
  2. Sep 5, 2023Мы работаем над тем, чтобы беларусы не остались без паспортов Светлана Тихановская: «Сегод…
  3. Aug 8, 2023Давайце разам адзначым Дзень Салідарнасці з нашай краінай 9 жніўня! Толькі нядаўна прайшоў…
  4. Jul 31, 2023✊За двое сутак марафона салідарнасці з палітвязнямі беларусы сабралі больш за 574 000 еўра…
  5. Jul 29, 2023⏰Застаўся апошні час анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно!» — сабр…
  6. Jul 29, 2023🌿«Нам не ўсё адно!» Далучайцеся да анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі 29 ліпеня…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →