🧳 🇵🇱 Беларуска пераехала з Ольштына ў Варшаву — і вось што пра гэта думае (частка 2)
Пачатак з разважаннямі пра жыццё ў Ольштыне і польскай сталіцы чытайце вось тут 👈
🟣 Іншыя адметнасці:
1️⃣ Самае галоўнае — легалізація. У Ольштыне гуманітарны побыт мне зрабілі за паўтара месяца, а карту аддалі за тыдзень (гэта было ў 2023-м). Калі пра гэта расказваю людзям, то ўсе такія: «Што????»
2️⃣ Трохі пра івэнты (відавочнае). У Варшаве ў цябе больш магчымасцяў нешта паслухаць — дастаткова проста выйсці з дому. Так, я паслухала Fall Out Boy, Shame, Wolf Alice, « Пятлю Прыхільнасці», «Саюз».
У Ольштыне канцэртаў такога ўзроўню няма, і беларускія гурты асабліва не даязджаюць. Але аднойчы мая сяброўка-полька паклікала мяне на charytatywny вечар, і я кайфанула: там былі польскія бэнгеры, лакальныя гурты спявалі песні пра Мазуры і Ольштын. Было вельмі добра, ну і магчымасць папрактыкаваць польскую.
3️⃣ Пра медыцыну — для мяне ў гэтым плане нічога моцна не змянілася, бо я плачу за LuxMed (401 злоты за версію, дзе ўключана ўсё), плюс у мяне ёсць NFZ. Да ўрачоў я хажу часта (5–7 разоў у месяц), таму для мяне гэта найлепшы варыянт
У Варшаве было крыху складаней трапіць да добрага ўрача — яго трэба пашукаць (дзякуй усім, хто піша водгукі!). Але я знайшла сваіх спецыялістаў і цяпер выходжу ад іх з радаснымі эмоцыямі.
У Ольштыне было крыху інакш: напрыклад, я адразу трапіла да добрага гінеколага, і пры пераездзе мне было проста балюча яго мяняць. Але мінус Ольштына, напэўна, у тым, што ў цябе няма такога выбару ўрачоў як у Варшаве.
Па тэрмінах запісу — і там, і там у мяне атрымліваецца даволі хутка трапіць (з накіраваннем, само сабой).
4️⃣ Паркінг. Запаркаваць машыну пад час паездак па Варшаве — гэта квэст узроўню 100. У цэнтры можна кружыць хвілін 20, каб нармальна стаць (хаця, канешне, часам шанцуе). І, здаецца, у нас з’явіўся новы артыкул выдаткаў — паркінг: у выходны дзень лёгка можам пакінуць 30 злотых. У Ольштыне ж з гэтым значна прасцей.
🟣 Вынік
— Не ведаю, дзе мне лепш, і там, і там ёсць як свае мінусы, так і плюсы. Пакуль што я больш за жыццё ў маленькім горадзе, бо, напрыклад, з Ольштына мы выязджалі часцей, чым з Варшавы — праваліліся тут у адаптацыю, і яна заняла шмат часу.
👉 Чаго мне не хапае ў Варшаве:
🔹ольштынскіх азёр і прыроды;
🔹ольштынскага паветра (экалогія там топ);
🔹адчування, што ў горадзе ўсе адзін аднаго ведаюць;
🔹камернага чата беларусаў — ён там значна больш дружалюбны, табе падкажуць па любым пытанні;
🔹такіх коштаў на вынайм.
👉 Чаго мне не хапае ў Ольштыне:
🔹 святла і руху зімой (у Варшаве хоць агні гараць і нешта адбываецца, гэта ратуе псіхіку);
🔹 разнастайнасці ў плане падарожжаў (самалёты лятаюць, але напрамкаў значна менш);
🔹 і нейкіх эстэтычных месцаў, дзе можна прыгожа паснедаць.
🐽 Uwaga! Калі вы наадварот, пераехалі з вялікага горада ў меншы, то напішыце нам, калі ласка, у ананімны бот. Dziękuję bardzo 🙏
Post #9264
5.6K
Dzik Pic. Откровенно о польском 🧳 🇵🇱 Беларуска пераехала з Ольштына ў Варшаву — і вось што пра гэта думае (частка 1) Чытачка Dzika пражыла два гады ў Ольштыне — горадзе на 166К чалавек — але мінулым летам пераехала ў Варшаву з-за працы партнёра. Яна падзялілася з каналам сваёй рэфлексіяй…
- ❤ 33
- 👍 7
- 👏 3
- 👎 2
- 🔥 1
- 😁 1
- 🤔 1
- 🤯 1