TGViewer
Dzik Pic. Откровенно о польском Dzik Pic. Откровенно о польском @dzikpic · 20.2K subscribers
Post #9263 5.72K
🧳 🇵🇱 Беларуска пераехала з Ольштына ў Варшаву — і вось што пра гэта думае (частка 1)

Чытачка Dzika пражыла два гады ў Ольштыне — горадзе на 166К чалавек — але мінулым летам пераехала ў Варшаву з-за працы партнёра. Яна падзялілася з каналам сваёй рэфлексіяй, дзе ж лепей.

🟣 Перыяд адаптацыі

— Лета ў Варшаве было стрэсавым, бо мы толькі заехалі і абжываліся месяцы тры. Хацелася вярнуцца ў Ольштын. Але восень атрымалася цікавай і насычанай, мы ўжо пачуваліся як дома, хадзілі на канцэрты, па тэатрах, на цікавыя імпрэзы, тусаваліся і адкрывалі новыя месцы

Варшаўская зіма — флоп-эра абсалютна, бо я толькі і спала як мядзведзь з-за свайго пагоршанага здароўя, плюс былі бясконцыя паходы па ўрачах. Холадна і нічога не хацелася. З цікавага былі паездка ў саседні Сяроцк і спаткання з сябрамі

Калі ж казаць пра жыццё ў Ольштын, то перыяд абжывання там не быў такі стрэсавы, таму што я тады толькі прыехала ў Польшчу ў першы раз, і ўсё было незвычайным і цікавым. 

Мы атрымлівалі асалоду ад лета і горада (дадам, што тады ў нас яшчэ было ў тры-чатыры разы менш рэчаў 🥲). Восень заўсёды была цікавая — паездкі ў Варшаву, Гданьск і Стакгольм, вывучэнне польскай мовы і новыя польскамоўныя сябры, адчуванне, што я дома. Але зіма ў Ольштыне — таксама флоп: халодна, шэра, сумна, тускла (у Варшаве больш агнёў і руху, гэта дапамагае)

Мне здаецца, узімку я сядзела дома ў асноўным, але выбіралася ў кіно. Ну і месячнае падарожжа па Партугаліі вельмі дапамагло, канешне, перажыць гэтую шэрасць.

💸 Трохі аб коштах:

1️⃣ Камуналка і вынайм кватэры:

🔹 у Варшаве: 3400 + 1051 (чынш) + каля 270 злотых за святло (за 3 месяцы) — гэта 50 кв. м., але, можа, і больш. У нас два агрудка, месца паркінговае, якое нам абышлося "за дармо", і закрытае аседле (першапачаткова кватэра каштавала 4200 злотых (арэнда+чынш, без святла -заўв. Dzik Pic), але мы прапанавалі 4400 у месяц, бо ў нас 2 ката і сабака);

🔹 у Ольштыне было: 2200 + 500 злотых (чынш) + святло прыкладна столькі ж, за 66 кв.м.

2️⃣ Ежа: і там і там аднолькава. Але кошты ў рэстарацыях у Варшаве вышэйшыя, бо а) мы любім пажраць б) у Варшаве ёсць рэстараны з ліста "Мішлена" + куча розных кухняў для эксперыментаў (можна пайсці і паесці што захочаш, напрыклад, эфіопскую кухню). У Ольштыне такога няма, хоць горад і яго жыхары вельмі стараюцца

3️⃣ Кава: у Ольштыне ўсё ж танней — 14 злотых за 250 мл капучына, 18 за 400 мл у галоўнай мясцовай кавярні. Ну і там ёсць такія месцы, куды ходзяць усе — і можна злавіць вайб серыяла Friends у House Cafe.

Мінус Ольштына: модных кавярняў не так шмат. У Варшаве іх проста незлічоная колькасць, але мы трапілі ў нейкую "пулапку": ходзім у адны і тыя ж месцы (вельмі стараемся з гэтага выбрацца). Капучынка за 25 пакуль не сустракалася.

4️⃣ Хадзіць у кіно ў Ольштыне — гэта такі экспэнсіў: яны там увогуле не ведаюць пра зніжкі. А ў Варшаве на ізі можна купіць квіток за 15–18 злотых (у аўтарскіх кінатэатрах), плюс можна набыць карту кінамана — напрыклад, у PKiN ці ў Kino Luna: за ~30 злотых у год ты атрымліваеш зніжкі на ўсе сеансы, акрамя прадпрэм’ер.

Ёсць кінафестывалі — і гэта ўвогуле асобнае задавальненне: можна паглядзець фільмы раней за ўсіх, і яшчэ ёсць паказы з рэжысёрамі (усім вельмі раю)

5️⃣ Мелкія паслугі: знайсці свайго цырульніка ў Ольштыне было ізі ды ўсяго за 60–80 злотых (я хадзіла да беларускі), але, верагодна, ў салонах цэны будуць аднолькавымі з Варшавай.

У Варшаве за тое, каб проста падраўняць канцы ў рандомным салоне каля дома, я заплаціла 120 злотых, а грыўку цырульніца ўвогуле праігнаравала і не падстрыгла — я тады знатна афігела. Больш туды не хаджу. 

Манікюрчык, масаж — аднолькава.

Вынік: агулам, у Варшаве значна больш спакус, каб траціць грошы, бо тут проста больш магчымасцяў іх траціць (але калі свіння захоча, яна заўсёды знойдзе спосаб).

Працяг👇
  • ❤ 36
  • 🌚 6
  • 💊 4
  • 🥰 2
  • ✍ 1
  • 👎 1
More from @dzikpic
  1. Sep 28, 2026🐽 Miłego poniedziałku! Держите видео из Закопане.
  2. Sep 27, 2026📺 Пост выходного дня. 3 сериала 2026-го на Netflix, которые стоит посмотреть И бонусом —…
  3. Sep 26, 2026🏥«А потом начался сущий ад». + 1 опыт лежания в польских больницах После выхода нашего те…
  4. Sep 25, 2026🗞🆕Dziko News: что обсуждали в польских новостях на этой неделе 🟣 Глава МИД Польши Радос…
  5. Sep 25, 2026✍️ Новая версия проекта закона о «молчаливом согласии» по ВНЖ (и снова не для нас) Dzik уж…
  6. Sep 25, 2026🛁 Клининг в Варшаве со скидкой 10% по промокоду DZIK Если хочется делегировать уборку и н…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →