TGViewer
Dzik Pic. Откровенно о польском Dzik Pic. Откровенно о польском @dzikpic · 20.2K subscribers
Post #7627 6.92K
Dzik Pic. Откровенно о польском 🇵🇱🤔 Чаму PiS так упарта прапаноўвае падаўжэнне тэрміна чакання грамадзянства і да чаго тут Гжэгаж Браўн: размаўляем з вядучым падкаста «Зроблена ў Польшчы» Прапанова ад PiS наконт значна больш жорсткіх умоў для набыцця польскага грамадзянства справакавала…
🤔 Чаму PiS так упарта прапаноўвае падаўжэнне тэрміна чакання грамадзянства і да чаго тут Гжэгаж Браўн: размаўляем з вядучым падкаста «Зроблена ў Польшчы» (фінал)

Увага, гэта працяг! Пачатак пра выбары і ролю Гжэгажа Браўна чытайце вось тут 👈

🟣 PiS vs «Канфедэрацыя»?


— Яраславу Качыньскаму дакладна не хочацца, каб «Канфедэрацыя» значна павялічыла колькасць сваіх дэпутатаў у Сейме, — паясняе сувядоўца падкаста «Зроблена ў Польшчы» Кірыл. — Ягоная галоўная цэль — кіраваць Польшчай самастойна.

Як я казаў у падкасце, гэта ягоны план A, B, C і г.д. І толькі недзе на літары Z ёсць абсалютна аварыйны план рабіць кааліцыю. А рабіць гэта Яраслаў Качыньскі дакладна не хоча. Тым больш што «Канфедэрацыя» дакладна не будзе лёгкім партнёрам. Яны будуць хацець сабе зашмат, напрыклад, пасаду нейкага сілавога міністра.

Вяртаючыся да тэмы: у Яраслава Качыньскага дакладна ёсць нейкі план, бо ён усё ж такі мастадонт палітыкі. Тое, што ён змог зрабіць футбольнага фаната прэзідэнтам, адзнака генія.

Карацей, PiS у дадзены момант гуляецца на тым, каб скрасці частку галасоў у «Канфедэрацыі». Паказаць, што яны моцныя вопытныя правыя палітыкі. «Бачыце абвастрэнне міграцыйнай палітыкі? Мы таксама абяцаем гэта зрабіць, галасуйце за нас».

Таму я раблю вялікую стаўку, што драконаўская прапанова PiS — гэта спроба пагуляцца з электаратам, які больш правы, чым Яраслаў Качыньскі.

Тое ж тычыцца і прапановы ад Караля Наўроцкага. Як я ўжо звяртаў увагу ў папярэдніх выпусках, яна закранае толькі ч.1, п.1 арт. 30 закона аб грамадзянстве, дзе мова ідзе аб знаходжанні на карце рэзідэнта альбо сталым побыце. Аднак не чапае пункт 6, дзе гаворыцца пра магчымасць падавацца праз 10 год знаходжання ў Польшчы без дакладнага тэрміну на рэзідэнце альбо сталым. То бок, калі зменяць толькі першы пункт, то можна будзе падаваць дакументы як раз пасля 10 гадоў пражывання.

Магчыма, гэта робіцца, каб крыху збавіць гэтыя антымігранцкія настроі. Бо PiS раней не была заўважаная ў настроях супраць легальных мігрантаў, асабліва супраць беларусаў і ўкраінцаў.

«Права і Справядівасць» — прагматыкі. Яны кіравалі Польшчай вельмі доўгі час і ведаюць, у якім стане польская эканоміка і як яна патрабуе мігрантаў.

🟣 Ці будуць змены ў працэдуры прызнання грамадзянінам?

— Змены дакладна будуць, — упэўнены Кірыл. — Гэта абвясціў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервіньскі.

Думаю, будзе нейкі тэст на абывацельства. Спадзяюся, што яго будуць праводзіць часцей за два разы на год, бо цяжка ўявіць лагістыку. Хаця, можа, гэта будзе выкарыстоўвацца, каб штучна абмяжоўваць колькасць кандыдатаў.

Ну і ўзровень мовы таксама павінны падняць (зараз для падачы на грамадзянства хапае В1 - заўв. Dzika). Думаю, што да В2 — бо С1 надта жорстка, не магу нават прыгадаць ні адной еўрапейскай краіны з такімі вымогамі, звычайна В1-В2.

Насамрэч, я не веру, што калі PiS прыйдзе да ўлады, то яны павернуцца да ідэі вось гэтых драконаўскіх змен. Бо, як я ўжо казаў, яны прагматыкі і дакладна не хочуць, каб найбольш адукаваныя мігранты пачалі з’язджаць. Гаворка не толькі пра айцішнікаў, але і пра лекароў і іншых.

А калі краіна скажа ім «валіце адсюль альбо чакайце 20 гадоў грамадзянства», то яны сапраўды могуць з’ехаць.

👉 10+ лет в Польше — и всё ещё без польского паспорта: истории мигрантов
  • 👍 49
  • ❤ 13
  • 🤔 6
  • 💊 3
More from @dzikpic
  1. Sep 20, 2026🏥 Как читатель лежал в палате интенсивной терапии Uwaga, это часть текста! Целиком статью…
  2. Sep 19, 2026👨‍💻🥳 Беларуский BigTech продолжил расти в Польше (но немного медленнее) Как пишет телег…
  3. Sep 19, 2026🍄 Где (не) можно собирать грибы в Польше — полезные ссылки Врываемся в выходные с действи…
  4. Sep 18, 2026😅 Кто собирает тревожные чемоданчики в Польше? Ответы из Threads Кстати, в Threads спроси…
  5. Sep 18, 2026🗞🆕Dziko News: что обсуждали в польских новостях на этой неделе 🟣 Премьер-министр Дональ…
  6. Sep 18, 2026⛰ Апошнія месцы на другі паток Інстытута Марнатраўных Мастацтваў у Татрах! Лагер для дарос…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →