TGViewer
Dzik Pic. Откровенно о польском Dzik Pic. Откровенно о польском @dzikpic · 20.2K subscribers
Post #6578 8.19K
Dzik Pic. Откровенно о польском ✈️🛂 Три истории про путешествия с проездным документом + полезный сайт Это продолжение, перед этим у Dzika вышли истории про поездки в Японию и Турцию с проездным документом (кликайте по ссылкам). 🇬🇧 Гісторыя №3: паездка ў Вялікабрытанію (а таксама Боснію…
✈️ Пятнічны пост. Гайд ад беларуса, як пазбегнуць праблем пры пасадцы на самалёт з дакументам падружы

Беларус Pavieł Łaŭcevič падзяліўся ў фэйсбуку сваім досведам падарожжа з дакументам падружы чужаземца. Перадрукоўваем тэкст з дазволу аўтара (з некаторымі скарачэннямі).

Uwaga! Пост напісаны на тарашкевіцы, таму можа выглядаць трошкі нязвыкла для нашых наркамаўскіх вачэй!

🟣 Аповед беларуса, як ён з'ездзіў з Польшчы ў Францыю з дачкой, у якой скончыўся беларускі пашпарт + інструкцыя

— У чэрвені мы ўсёй сямьёй зьезьдзілі ў Парыж. <> Нашая дачка — грамадзянка Беларусі, і тэрмін дзеяньня яе нацыянальнага пашпарту сконьчваўся ўсяго за 10 дзён да заплянаванага падарожжа. У яе ёсьць дзеючы польскі від на жыхарства, а таксама Dokument Podróży dla Cudzozіemca. Апошні дакумэнт мы атрымалі для яе ўжо другім разам.

Тым ня менш, заставалася адкрытым пытаньне: ці дапусьцяць яе на борт з такім наборам дакумэнтаў? У апошні час усё часьцей зьяўляюцца гісторыі пра тое, як беларусаў не пускаюць на авіярэйсы, а то й здымаюць ужо пасьля рэгістрацыі, калі падарожжа аформлена па Travel Document.

📌 Што я зрабіў, каб усё прайшло без праблем:

1️⃣ Асабіста зьезьдзіў у аэрапорт вылету — Ławіca у Познані, дзе на стойцы Ryanaіr паказаў усе дакумэнты й падрабязна растлумачыў сытуацыю. Там мне пацьвердзілі, што ўсё ў парадку й дачку дапусьцяць да палёту. Тое ж самае пацьвердзілі й у інфармацыйным цэнтры аэрапорта, запэўніўшы, што пры неабходнасьці акажуць падтрымку на месцы.

2️⃣ Напісаў ліст у амбасаду Францыі ў Польшчы з апісаньнем сытуацыі. У адказ атрымаў афіцыйны адказ з пацьверджаньнем, што такі набор дакумэнтаў дае права на ўезд у Францыю.

3️⃣ За некалькі дзён да вылету я зноў зьезьдзіў у аэрапорт. Супрацоўнік Ryanaіr на стойцы зноўку пацьвердзіў інфармацыю й параіў зарэгістраваць дачку на рэйс анляйн па пашпарце. А па прыбыцьці ў аэрапорт — прыйсьці на стойку рэгістрацыі ды прад’явіць увесь пакет дакумэнтаў для праверкі.

4️⃣ Зарэгістраваць дачку анляйн не атрымалася, бо сыстэма не прымала пратэрмінаваны пашпарт. Я зьвярнуўся ў анляйн-падтрымку Ryanaіr, дзе мне прапанавалі зарэгістраваць мяне й жонку анляйн, а дачку – на стойцы ў аэрапорце. Да гэтага для яе забраніравалі выкананьне рэгістрацыі на стойцы без дадатковых збораў.

5️⃣ Увечары, за 12 гадзін да вылету, я трэці раз зьезьдзіў у аэрапорт і зноў пагаварыў са спэцыялістам на стойцы рэгістрацыі. Ён зьвязаўся з вышэйшым кіраўніцтвам (супэрвайзэрам), якое пацьвердзіла, што ўсё будзе добра.

У выніку ўсё прайшло цудоўна. Мы спакойна вылецелі й правялі незабыўныя дні ў Парыжы. Дзякуй авіякампаніі Ryanair за прафэсыяналізм, а амбасадзе Францыі за апэратыўны адказ на email (літаральна цягам гадзіны).

📌 Інструкцыя: як беларусам, якія жывуць у Польшчы, падарожнічаць з пратэрмінаваным беларускім нацыянальным пашпартам па ЭЗ:

1️⃣ Пераканайцеся, што ў вас ёсьць:
▪️дзеючы Dokument Podróży dla Cudzozіemca
▪️дзеючы польскі від на жыхарства (karta pobytu)

2️⃣ Праверце, ці прызнае краіна прызначэньня гэты дакумэнт.
Сьпіс краінаў — па спасылцы 👈

3️⃣ Напішыце email у амбасаду краіны прызначэньня. Апішыце сытуацыю, пералічыце дакумэнты з тэрмінамі іх дзеяньня. Запытайце афіцыйны адказ на пытаньне аб магчымасьці ўезду на тэрыторыю краіны.

4️⃣ Па магчымасьці да пакупкі білетаў зьезьдзіце ў аэрапорт і пракансультуйцеся на стойцы рэгістрацыі авіякампаніі.

5️⃣ Удакладніце ў авіякампаніі, як прайсьці рэгістрацыю на рэйс з вашым наборам дакумэнтаў. Калі сыстэма не дазваляе зарэгістравацца анляйн, зьвярніцеся ў падтрымку й ветліва папрасіце зрабіць бясплатную рэгістрацыю на стойцы — са спасылкай на тэхнічную немагчымасьць зрабіць гэта анляйн праз пратэрмінаваны пашпарт.

6️⃣ На ўсялякі выпадак:
▪️раздрукуйце лісты з амбасады й пацьверджаньні ад авіякампаніі (напрыклад, за анляйн-чату)
▪️па магчымасьці запішыце кантакты аэрапортаў і адказных асобаў, зь якімі кантактавалі. <>

👉 Спасылка на сайт, дзе чытач Dzika збірае ўсе краіны, куды можна паехаць з польскім праязным дакументам
  • 👍 21
  • 🤯 14
  • ❤ 13
  • 😢 5
  • 😭 5
  • 👎 3
More from @dzikpic
  1. Sep 21, 2026🤔📱 Пришла вот такая СМС-ка? Вероятно, это вербовка Основатель фундации «Centrum Badań na…
  2. Sep 21, 2026🤖💥 Праграмаванне, электроніка і робататэхніка для дзяцей 9-13 гадоў: адкрыты набор на Ar…
  3. Sep 21, 2026Post #10912
  4. Sep 21, 2026🥳 В Конине может появиться дата-центр стоимостью 3 млрд евро В городе, который Fagata обе…
  5. Sep 21, 2026😁🤖 Треть сотрудников, заменённых ИИ, скоро снова наймут Согласно анализу Gartner, менее…
  6. Sep 21, 2026🌩🌪 «Год искал работу». Как выдержать натиск AI на польском рынке — опыт фулстэк-QA Андре…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →