TGViewer
Dzik Pic. Откровенно о польском Dzik Pic. Откровенно о польском @dzikpic · 20.2K subscribers
Post #6389 8.22K
Dzik Pic. Откровенно о польском ✈️🛂 Три истории про путешествия с проездным документом + полезный сайт Это продолжение, первую историю про поездку в Японию (!) читайте вот здесь. 🇹🇷 История №2. Поездка в Турцию — Для поездки с документом подружи в Турцию нужна виза, выданная в посольстве.…
✈️🛂 Три истории про путешествия с проездным документом + полезный сайт

Это продолжение, перед этим у Dzika вышли истории про поездки в Японию и Турцию с проездным документом (кликайте по ссылкам).

🇬🇧 Гісторыя №3: паездка ў Вялікабрытанію (а таксама Боснію і Герцагавіну)

— У мяне крыху нестандартная сітуацыя. Я атрымаў брытанскую візу ў жэнеўскі пашпарт па ўрадавай праграме для маладых лідараў.

То бок, запрашаючая старана звязалася з амбасадай, каб мне як мага хутчэй зрабілі візу. Ад мяне патрабавалася толькі правільна запоўніць анкету і ўзяць ліст запрашэння.

Падаваўся ў візавым цэнтры ў Варшаве, недзе ў кастрычніку-лістападзе, атрымаў візу менш чым за месяц (можа, тыдні праз 2-3).

Самая паездка была 10 студзеня. Туды ляцелі групай на самалёце, і ў нас была перасадка ў Франкфурце. Памежнікаў прайшлі нармальна, але супрацоўнікі Lufthansa... Не ведаю, дзе бяруць гэтых людзей.

Я ўжо начытаўся гісторый, як людзей ссаджваюць з самалётаў, і быў маральна гатовы. На ўсялякі выпадак нават узяў з сабой беларускі пашпарт (ён яшчэ дзейнічае). Але супрацоўнікі авіякампаніі ўсё роўна пачалі казаць: «Трэба высветліць, ці можаце вы падарожнічаць з падарожным (!) дакументам?».

На шчасце, потым прыйшла яшчэ нейкая жанчына і сказала, што ўсё нармальна. Але ў той дзень адну з нашай групы ўсё ж не прапусцілі. Бо ў яе брытанская віза была ў праязным дакуменце, які канчаўся 11 студзеня.

Яна думала яго скамбініраваць з беларускім пашпартам, аднак ёй сказалі, што гэта «розныя дакументы». Увечары яна ўсё ж такі нейкім чынам нас дагнала.

Па прылёце асаблівых праблем не было, брытанцы наогул вельмі мілыя і ветлівыя людзі. Яны проста спыталі, куды мы, спраўдзілі візу, праграму, папрасілі паказаць запрашэнні, і ўсё прайшло нармальна.

Назад ехалі цягніком праз Парыж і Берлін, таксама праблем не было. На выездзе з Брытаніі наогул няма кантролю, я проста паказаў пазней французскім памежнікам свой польскі ВНЖ.

Мне далі брытанскую візу на паў гады, таму я пасля яшчэ некалькі разоў лятаў у Брытанію.

Адзін раз былі невялікія затрымкі ў Манчэстэры. Бо там ужо дасканала пыталіся: «А дзе вы будзеце жыць, пакажыце білеты назад».

І яшчэ не хацелі прапускаць у Гібралтары з брытанскай візай, бо «у нас тут свой урад» (нядаўна Вялікабрытанія і Іспанія ўсё ж заключылі пагадненне аб адмене пагранічных праверак на сухапутнай граніцы паміж Гібралтарам і Іспаніяй, але пагадненне яшчэ падлягае юрыдычнаму афармленню і ратыфікацыі - прым. Dzika). Недзе хвілін 10 правяралі мой жэнеўскі пашпарт, але потым усё ж пусцілі. Аднаму з усіх паставілі здаравенны такі штамп міграцыёнкі Гібралтару.

З большага ў мяне ўзнікалі праблемы толькі з авіякампаніямі. Вельмі доўга правяраюць мой дакумент падружы. А самае лёгкае падарожжа было ў Боснію і Герцагавіну, бо туды людзі са статусам уцекача ў ЕС могуць уязджаць наогул без візы.

Карысная спасылка

Таксама адзін з чытачоў Dzika даслаў нам спасылку на сайт, дзе ён збірае ўсе краіны, куды можна паехаць з польскім праязным дакументам.

«У маім асяроддзі ўжо некалькі чалавек маюць гэтыя дакументы, і часам паўстае пытанне: "Ці магу я паляцець у Ісландыю / Нарвегію / Вялікабрытанію? — расказвае аўтар. — Вырашыў сабраць усю інфармацыю ў адным месцы — яшчэ і з візуалізацыяй.

Трошкі пра магчымасці сайта:

1️⃣ Проста прагляд мапы / краін, куды ўжо нехта лётаў або пісаў у амбасады, каб атрымаць афіцыйны адказ.

2️⃣ Можна дадаваць уласныя падарожжы, але для гэтага трэба ўвайсці з дапамогай Google. Даныя карыстальніка на сайце нідзе не адлюстроўваюцца — гэта зроблена выключна для таго, каб адсеяць патэнцыйных ботаў.

3️⃣ Таксама можна дадаваць адказы ад амбасад, калі нехта, напрыклад, пісаў ім. Я сам ведаў пра гэты спіс, дзе нехта звяртаўся ў шмат амбасад. Перанёс гэтыя даныя на мапу — вялікі дзякуй гэтаму чалавеку!

Гэта цалкам некамерцыйны праект — проста для людзей, якія таксама шукаюць адказы 🙂».

👉 Ссылка на карту 👈

🔹Позитивная история о полёте с проездным документом в США
🔹История о путешествии на Бали с документом подружи
🔹Можно ли путешествовать со штампом в паспорте? Ответ пограничной службы Польши
  • ❤ 31
  • 👍 13
  • 👎 1
  • 🙏 1
  • 💊 1
More from @dzikpic
  1. Sep 21, 2026🤔📱 Пришла вот такая СМС-ка? Вероятно, это вербовка Основатель фундации «Centrum Badań na…
  2. Sep 21, 2026🤖💥 Праграмаванне, электроніка і робататэхніка для дзяцей 9-13 гадоў: адкрыты набор на Ar…
  3. Sep 21, 2026Post #10912
  4. Sep 21, 2026🥳 В Конине может появиться дата-центр стоимостью 3 млрд евро В городе, который Fagata обе…
  5. Sep 21, 2026😁🤖 Треть сотрудников, заменённых ИИ, скоро снова наймут Согласно анализу Gartner, менее…
  6. Sep 21, 2026🌩🌪 «Год искал работу». Как выдержать натиск AI на польском рынке — опыт фулстэк-QA Андре…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →