🍿🎬🎦10 фільмаў, якія варта паглядзець на навагоднія святы
Тут не будзе фільмаў з бязглуздымі дыялогамі і прымітыўным сюжэтам, як і абрыдлых «Адзін дома», «Love Actually» і «Гары Потэра». Спіс камедый і рамкамаў для Дзіка стварыў @kavalachak. Захоўвайце, каб не забыцца!
🔴«Эні Хол» — гісторыя адносін паміж нервовым стэндаперам Элві Сінгерам і пачынаючай спявачкай Эні Хол.
Фільм зрабіў вялізарны ўплыў на рамкамы (і моду 70-х), а таксама заняў чацвёртае месяца ў спісе 100 самых смешных амерыканскіх фільмаў за стагоддзе па версіі AFI. Увага, у ім ёсць сцэны інтыму і палення «траўкі», таму рэкамендуем глядзець максімум з падлеткамі.
🔴«Калі Гары сустрэў Салі» — Гары ведае Салі і Салі ведае Гары на працягу многіх гадоў. Яны разумеюць, што паміж імі штосьці адбываецца, але баяцца, што сэкс сапсуе іхняе сяброўства. Але, магчыма, яны змогуць захаваць адразу дзве рэчы?
🔴«Чатыры вяселлі і адно пахаванне» — Х’ю Грант грае заўзятага халасцяка (хто б сумняваўся!), які ўсё ж здаецца перад каханнем.
Гэтая напоўненая класічным брытанскім гумарам стужка сабрала цэлы стос ўзнагарод і патрапіла ў дзясятку найлепшых фільмаў 1994-га па версіі Нацыянальнага савета кінакрытыкаў ЗША.
🔴«Палм-Спрынгс» — нестандартны рамкам. Двое гасцей на вяселлі трапляюць у пятлю часу і выбіраюць розныя стратэгіі выжывання (напрыклад, вывучэнне квантавай фізікі). Далей будуць сонца, дарослыя жарты, дарослыя праблемы, ужыванне наркотыкаў і страляніна з лука па людзях.
🔴«Аэраплан!» — эталонная амерыканская камедыя ад братоў Цукер з Леслі Нільсенам. У 2012-м журнал Empire нават назваў яе самым смешным фільмам усіх часоў.
🔴«Гэтае вар'яцкае каханне» — рамкам, дзе граюць Стыў Карэл, Эма Стоўн і Раян Гослінг, што само па сабе заяўка на поспех.
Галоўны герой — мужчына сярэдніх гадоў, які намагаецца нанова пабудаваць сваю мужнасць пасля разрыву з жонкай. І ў гэтым яму дапаможа новы сябар Джэйкаб, які знаёміцца з дзяўчатамі ў барах.
🔴«Катрын па мянушцы Пташка» — чароўная камедыя пра 14-гадовую дзяўчынку ў Англіі XIII стагоддзя. Яна жыве звычайным жыццём сярэднявечнага падлетка, напрыклад, гуляецца ў брудзе і мае краш на свайго дзядзьку, які хадзіў у крыжовы паход. Але яе тата (якога грае, дарэчы, Эндру Скот) прамантачыў усе грошы на тыграў і жамчужныя каралі — і вырашыў выдаць Бёрдзі за багача. Цяпер дзяўчынцы трэба адвадзіць усіх жаніхоў.
🔴«Невыносны цяжар велізарнага таленту» — метаіранічная камедыя з Нікаласам Кейджам у ролі самога сябе. Па сюжэце актор разрываецца паміж суперфанатам-мільярдэрам і ЦРУ і заадно выконвае свае класічныя ролі. Энергічная і вясёлая стужка, якая падарыла нам вялікі мем з Кейджам і Паскалем у машыне.
🔴«Што мы робім у цені» — неверагодна смешнае макьюментары пра вампіраў ад Тайкі Вайціці. Але трэба папярэдзіць самых уражлівых гледачоў — тут можна ўбачыць чарвякоў у ежы, кроў ды іншую вампірскую атрыбутыку.
Таксама можна было б узгадаць і пра неверагоднага «Труса Джоджо», калі б гэтая камедыя не была трагікамедыяй.
🔴Любыя фільмы Уэса Андэрсана, напрыклад, «Фантастычны містэр Фокс» пра ліса, які не хацеў жыць у нары, бо гэты прымушае яго пачувацца бедным. Альбо «Гатэль “Гранд Будапешт”» пра заснежаны гатэль у маленькай еўрапейскай краіне.
🐽А які ваш спіс улюбёных камедый? Дзяліцеся ў каментарах!
Post #2043
13.4K
- 🔥 38
- ❤ 25
- 👍 9
- 🥰 6
- 👎 5