TGViewer
Dzik Pic. Откровенно о польском Dzik Pic. Откровенно о польском @dzikpic · 20.3K subscribers
Post #1315 13K
😐💳Беларусы з Польшчы данацілі Украіне, але выпадкова даведаліся, што іх данаты замарожаныя

Dzik паразмаўляў з двума беларусамі, якія жывуць у Польшчы і пераводзілі грошы ва Украіну, а ў выніку апынуліся ў аднолькавай сітуацыі: іх грошы не дайшлі да адрасатаў, але і не вярнуліся назад. Яны проста застаюцца «заблакаванымі» ва ўкраінскім банку (пакуль падобна, што бестэрмінова).

👉Гісторыя 1. «Невядома, дайшлі хоць нейкія мае данаты ва Украіну ці я ахвяравала грошы мясцовым банкам»

«Я жыву ў Польшчы з 2021 года, у лютым 2023-га атрымала гуманітарны дазвол на жыхарства. З пачаткам вайны я актыўна данаціла грошы ва Украіну на самыя розныя дабрачынныя мэты. Грошы сыходзілі, таму я была ўпэўненая, што ўсё як мае быць.

Сёлета ў чэрвені я перавяла $80 са сваёй польскай карты ва ўкраінскі фонд дапамогі, дзе працуюць мае знаёмыя. Так і даведалася ад іх, што грошы не прыйшлі. Яны са свайго боку вырашылі высвятляць у Прыватбанка, што здарылася. Той, спасылаючыся на дакумент Нацбанка, паведаміў, што не прымае пераводы:

— у беларускіх і расійскіх рублях;
— ад людзей і кампаній, якія зарэгістраваныя / пастаянна пражываюць у Расіі або Беларусі.

У маім адрасе пражывання ў польскім «PKO Bank» дагэтуль пазначаны беларускі адрас, які адлюстроўваецца пры пераводзе грошаў. Тады мы разам вырашылі даслаць фота маёй карты побыту і дадатковую дамову з фондам пра тое, што я сапраўды аказваю дабрачынную дапамогу.

Мне таксама параілі пазначыць польскі адрас замельдавання. Але ў аплікацыі гэтага зрабіць нельга, а ў аддзяленні ПКО мне ў просьбе адмовілі (прычым даволі груба): «А што вы хацелі, супраць Беларусі ўведзеныя санкцыі. Пакуль адрас мы вам мяняць не можам. Вось калі атрымаеце сталы побыт, тады і прыходзьце!».

Пры гэтым я данаціла на нумар рахунку ў аплікацыі ПКО, а мой муж данаціў у той жа фонд праз сайт фонду — яго грошы прыйшлі. Выявілася, ён адпраўляў іх не ва ўкраінскі банк, а ў польскі (на сайце таксама ёсць польскі рахунак, адтуль валанцёры потым выводзяць грошы ва Украіну).

У выніку мне нічога не дапамагло: банк абяцаў вярнуць мне грошы, але праз два месяцы нічога не адбылося. І я нават не ведаю: ці дайшлі хоць нейкія мае данаты ва Украіну, ці ўсе паўтара года я ахвяравала грошы мясцовым банкам, бо ўсе яны карыстаюцца той самай пастановай Нацбанка.

На мой погляд, гэта нейкая дзікасць: банк нават сваім жа ўкраінскім фондам не аддае грошы падчас вайны! І пры гэтым ніхто — ні адпраўнік, ні атрымальнік — можа не ведаць пра гэта. Шчыра кажучы, у мяне няма ўпэўненасці, што грошы «замарожаныя» і атрымаюць хоць нейкі рух у далейшым. Пакуль гэта выглядае як канфіскацыя».

👉Гісторыя 2. «Я змяніў адрас на польскі, але грошы па-ранейшаму заблакаваныя»

«Паўгода таму я пераводзіў грошы з банка «Міленіум» ва ўкраінскі банк. Гэта быў звычайны прыватны грашовы перавод на 50 еўра з рахунку ў еўра на прыватны рахунак сябра ва ўкраінскім банку. І толькі таму, што гэта быў мой знаёмы, я даведаўся, што грошы яму не прыйшлі.

Выявілася, што рэч у адрасе рэгістрацыі. Я адкрываў рахунак яшчэ да пераезду ў Польшчу каля 10 гадоў таму, то там быў пазначаны мой адрас у Беларусі. Я на гэта ніколі не звяртаў увагі, бо маю часовы побыт і адрас для карэспандэнцыі там заўсёды быў пазначаны польскі.

Я змог змяніць адрас на польскі праз банк, але па сутнасці гэта нічога не змяніла — грошы па-ранейшаму заблакаваныя. Калі я даслаў усе паперы ва ўкраінскі банк, гэтага было недастаткова — мне параілі яшчэ пайсці ў польскі банк і змяніць даныя ў трансферы, але пакуль часу не было на гэта.

Таксама я стаў думаць пра тое, дзе цяпер усе мае данаты, бо атрымліваецца вельмі цікавая рэч. Усе тыя, хто пералічваў свае грошы на добрыя справы Украіне падчас вайны, але жыве ў іншых краінах і мае пазначаны ў банку беларускі або расійскі адрас рэгістрацыі, насамрэч пералічвалі іх не ў фонды, а банку, а да адрасата яны не даходзілі. Бо калі ты робіш данаты, даведацца, ці дайшлі яны, ты не можаш».
  • 😱 59
  • 🤯 29
  • 🤬 27
  • 😁 16
  • 👍 9
  • 🤔 6
  • ❤ 4
More from @dzikpic
  1. Oct 5, 2026🤖🏆 Польская команда стала одной из лучших на турнире гуманоидных роботов Команда Brave M…
  2. Oct 5, 2026📰🔎 Если у вас есть полезный продукт или услуга для ИT-специалистов, команд или HR — напи…
  3. Oct 5, 2026👮✍️ Выставляли счета через Fakturownia? Тогда прочитайте этот пост На прошлой неделе в По…
  4. Oct 5, 2026Post #11037
  5. Oct 5, 2026🤖☠️ «Да хоть пирожки печь — их пока ИИ не заменит». Как айтишников заменяет нейросеть — 3…
  6. Oct 5, 2026🇵🇱👩‍💻 Ещё один тренажёр для тренировки перед экзаменом на B1 Им поделился пользователь…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →