Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані, Варшаве і Гданьску — квіткі са зніжкай 10% па прамакодзе DZIK10
Ёсць рэчы, па якіх нібыта не сумуеш. Пакуль раптам не пачуеш іх зноў. Голас з суседняга пакоя. Вечар у вёсцы. Старая хата, у якой усё трохі рыпіць. Трава, зямля і неба, у якім зорак чамусьці значна больш, чым у горадзе. І раптам разумееш: сумаваў.
«Радзіва Прудок» — спектакль, які паўстаў у Менску ў 2018-м, а зараз вяртаецца да гледачоў у гарадах Польшчы у тым самым акцёрскім складзе: Міхась Зуй, Святлана Анікей і Зміцер Есяневіч.
Спектакль, які якраз пра гэтае дзіўнае пазнаванне — калі смешна, бо ўсё занадта знаёмае. А праз хвіліну шчыміць, бо знаёмае сапраўды занадта. Спектакль, які ўжо даўно стаў для беларусаў не проста гісторыяй аднаго чалавека.
Па прамакодзе DZIK10 — зніжка 10%:
📅 21 верасня 19:00 / Познань / Квіткі
📅 22 верасня 19:00 / Варшава / Квіткі
📅 29 верасня 19:00 / Гданьск / Квіткі
Спектакль ідзе па-беларуску з польскімі субтытрамі.
З вамі быў #adviser — аддзел пошуку класных магчымасцяў і навучання 💫 Як працуюць такія пасты — можна пачытаць тут.
Post #10874
5.07K

- ❤ 40
- 💊 2