🔎 Карысныя спасылкі для пошуку продкаў у Беларусі: парады з Threads
Юзер з цудоўным нікам v.i.t.a.u.t сабраў цэлы спіс. Працытуем яго тут, можа, будзе карысна.
«Калі шукаеце продкаў ў пачатку XX стагоддзя ці ў XIX стагоддзі, спачатку трэба высветліць, які быў прыход і дзе сёння ляжаць ягоныя метрыкі.
Мой алгарытм:
1️⃣ radzima.net. Уводзім назву вёскі ➡️ атрымліваем адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне (АТД) і прыход. Платна, але вельмі карысна.
2️⃣ Дапаможнік helper.archonline.by. Уводзім населены пункт ➡️ высвятляем адпаведны прыход. Таксама магчыма шукаць па прозвішчу на беларускай мове. Далей можна шукаць бясплатна.
3️⃣ Прыходы і не толькі на shappoff.github.io. Уводзім назву прыходу ➡️ атрымліваем інфармацыю і захоўваем сабе.
4️⃣ Жніва zhnivo.com. Шукаем прыход па базе АТД Беларусі. Каманда не толькі вядзе базу, але і ездзіць у палявыя экспедыцыі, шукаючы метрычныя кнігі, споведныя ведамасці ды іншыя дакументы. А яшчэ па некаторых прыходах ужо ёсць сканы, якія можна атрымаць за сімвалічную плату.
5️⃣ Архівы Беларусі archives.gov.by/be. Правяраем, якія дакументы ўвогуле захоўваюцца ў беларускіх архівах.
6️⃣ Сістэма адкрытага доступу да дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Беларусі sodd.by. Шукаем усе дакументы па базе.
7️⃣ Пошук па вопісам hryc.by.
8️⃣ Вялікія вопісы inv.velikie.org. Есць дакументы не толькі па Беларусі.
9️⃣ FamilySearch.org — метрыкі, рэвізіі і іншыя дакументы.
🔟 vgd.ru
І галоўнае: не шукайце чалавека, пакуль не знайшлі ягоны прыход. Спачатку вёска ➡️ прыход ➡️ архіў ➡️ метрычная кніга ➡️ ваш продак».
Post #10763
6.17K
- ❤ 34
- 👍 10
- 👎 3
- 🔥 3