35 гадоў таму Беларусь замест савецкай сімволікі атрымала герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг, а краіна стала называцца Рэспублікай Беларусь. Сімволіка заставалася дзяржаўнай да рэферэндуму 1995 года.
Для прасоўвання нацыянальных сімвалаў была праведзеная сур'ёзная падрыхтоўчая праца, група мастакоў арганізавала выставу ў Доме ўрада.
"Для многіх гісторыя "Пагоні", бел-чырвона-белага сцяга, ВКЛ, БНР сапраўды былі адкрыццём", - узгадвае экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Сяргей Навумчык.
Галасаванне ў Вярхоўным Савеце БССР праходзіла цяжка, а вынік да апошняга быў пад пытаннем. Дэпутатам давялося перагаласоўваць. Калі рашэнне было прынятае, "у Пазняка на вачах былі слёзы", расказвае суразмоўца DW.
Назва "Беларусь" мае вельмі старажытнае паходжанне, ужо ў XVI стагоддзі з'яўляюцца сведчанні таго, што людзі называлі сябе беларусцамі, а сваю тэрыторыю - Беларуссю, кажа дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях навукі і адукацыі, гісторык Павел Церашковіч. Суразмоўцы DW перакананыя, што ў будучыні бчб-сцяг і "Пагоня" вернуцца ў статус дзяржсімвалаў.
Падрабязней - у артыкуле DW.
@dw_belarus