TGViewer
dissidentby dissidentby @dissidentby · 1.33K subscribers
Post #3232 141
5 ГАДОЎ З ДНЯ ЗАБОЙСТВА АНДРЭЯ ЗЕЛЬЦАРА

Сёння роўна пяць гадоў з таго дня, як 28 верасня 2021 года ў кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Мінску падчас перастрэлкі з супрацоўнікамі КДБ быў забіты Андрэй Зельцар. Яму быў 31 год. Паранены стрэлам Зельцара супрацоўнік КДБ пазней памёр.

«Справа Зельцара» на гэтым не скончылася. Людзей пачалі затрымліваць і судзіць за каментары пра гэтую гісторыю ў сацсетках. Ім прызначалі тэрміны ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў.

❗️Усяго мы зафіксавалі 137 чалавек, рэпрэсаваных па гэтай справе.

Жонка Андрэя, Марыя Успенская, была ў кватэры разам з ім. Яе затрымалі ў той жа дзень.

У траўні 2022 года пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Марыі. Яе абвінавачвалі ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка падчас выканання службы, здзейсненым спосабам, небяспечным для іншых людзей. Справу разглядалі ў асаблівым парадку — як у дачыненні да чалавека з псіхічным разладам.

❗️ У чэрвені 2022 года суд пастанавіў прымяніць да Марыі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары да акрыяння.

Паводле звестак праваабаронцаў, Марыя знаходзіцца ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках (хутчэй за ўсё, і дагэтуль). Больш пра яе амаль нічога не вядома: праз пяць гадоў нават яе брат не ведае, у якім яна стане.

У Марыі ёсць непаўналетні сын, якога яны з Андрэем гадавалі разам.

Мы памятаем Андрэя, Марыю і ўсіх, для каго іх гісторыя абярнулася рэпрэсіямі.

🔴Усе, каго пераследавалі па гэтай справе
🔴Старонка Марыі
  • 😢 15
  • 💔 8
  • 🤬 3
More from @dissidentby
  1. Sep 28, 2026🔽 За мінулы тыдзень мы прызналі палітзняволенымі 8 чалавек: 1. Віталь Галавач 2. Ілля Гал…
  2. Sep 25, 2026НОВЫ ВЕБІНАР ПРА ПТСР РАЗАМ З ВОЛЬНЫМІ 🧠 Што будзе з блізкімі? Ці атрымаецца застацца ў н…
  3. Sep 24, 2026На праўладных каналах паведамляюць, што былі памілаваны 15 чалавекі (10 жанчын і 3 мужчыны…
  4. Sep 24, 2026📣 Дапамога патрэбная не толькі тым, хто цяпер за кратамі. Сёння мы хочам звярнуць вашу ўв…
  5. Sep 23, 2026❗️ПУАТ-46 у Круглым расфарміравалі Паводле звестак, якія мы атрымліваем, каля двух тыдняў…
  6. Sep 22, 2026На гэтым тыдні ў нас толькі дзве сустрчы — але абедзве вельмі важныя! Як звычайна, робім р…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →