🏇 У мінулым годзе я неяк згадваў гульню Space Cowboy, якую распрацоўвае наш украінскі калега.
Цяпер касмічны вестэрн гатовы да плэйтэсту і АБСАЛЮТНА ВЫПАДКОВА для мяне знайшлося месца за гульнявым сталом у самога стваральніка SC - Багдана з Dense Forest Camp.
Гэта значыць, што неўзабаве нашую суполку чакае запуск новай гонза-НРГ-рубрыкі. Я хачу не толькі згуляць у Space Cowboy, але і распавесці шаноўнаму спадарству максімум пра гэтую гульню: ад агляду актуальнай версіі правілаў да ўражанняў ад партый і канкрэтных гульнявых эпізодаў.
Я збіраюся паказаць гульню знутры, як яна ёсць, а вы пабачыце гэта першымі 😎
#анонсы_ttrpgby #SpaceCowboy_ttrpgby
Post #303
175
Forwarded from Гульня пачалася | TTRPG па-беларуску
