2022 прынёс многім цяжкія выпрабаванні і ініцыятыва ДАР зрабіла шмат, каб дапамагчы іх прайсці.
Мы кожны дзень робім усё магчымае для вяртання ў Беларусь.
🤍 У Беларусь у якой няма палітычных вязняў.
❤️ У Беларусь у якой працуе літара закону.
🤍 У Беларусь у якой грамадзяне дыхаюць свабодна і ўсміхаюцца незнаёмым людзям на вуліцы.
❤️ У Беларусь без дыктатарскага рэжыму.
🤍 У вольную Беларусь!
Дзякуй кожнаму ўдзельніку ініцыятывы ДАР - Мы Каманда.
💙 Дзякуй кожнаму ўдзельніку, які адгукнуўся паехаць на мяжу і арганізаваць дапамогу на месцы.
💛 Дзякуй кожнаму чалавеку які прыходзіў на склад, дапамагаў разгружаць і загружаць дапамогу, шукаў гэтую дапамогу.
🤍 Дзякуй кожнаму, хто ўключыўся ў працу па эвакуацыі людзей з Украіны.
❤️ Дзякуй кожнаму хто даваў парады ў чатах, шукаў інфармацыю і дапамагаў выдалена.
🤍 Дзякуй кожнаму, хто валанцёрыў у сеціве і дапамагаў тысячам беларусаў і ўкраінцаў.
Ініцыятыва ДАР словам і справай паказвае, што ўсё ў нашых руках. Мы не чакаем, мы робім.
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
Post #366
1.21K
- ❤ 16
- 🔥 2