🌿 Музычныя капэлі "Бліска" і "Куфар" запрашаюць на адную з апошніх купальскіх падзеяў – Купальскія танцы ў Beer Station Praga!
Музыка, танцы й гульні спрадвеку былі неад'емнымі складнікамі Купальля. Таму ўжо ў нядзелю 7.07 заахвочваем вас далучыцца, будзе весела й атмасфэрна.
🫶 Вітаюцца ўсе ахвочыя, танцавальны досьвед не абавязковы!
🎻 Жывы гук (таму можна далучыцца каб паслухаць беларускія традыцыйныя найгрышы)
👟 Зручны абутак, вопратка й добры настрой вельмі вітаюцца :)
📍 Ząbkowska 5
⏰ 17:30–20:30
💵 Уваход за данат: 35zł +*
* данаты прымаюцца гатоўкай + 15zł зь іх можна будзе патраціць на бары
Да сутрэчы!
Post #384
431

- 👍 2