6-7 снежня ў Вашынгтоне адбылася беспрэцэдэнтная падзея — ніколі раней Дзярждэпартамент ЗША не вёў стратэгічнага дыялогу з няўрадавымі прадстаўнікамі. Кіберпартызаны мелi гонар прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве праз сваю прадстаўнiцу, Юльяну Шаметавец.
Юльяна распавяла амерыканскiм партнерам пра ролю Кіберпартызанаў у атрыманні канфідэнцыйнай інфармацыі аб злачынствах рэжыму ў Беларусi, выкрыцці агентаў спецслужбаў Лукашэнкi, кiбераперацыях супраць расейскага агрэсара, а таксама стварэннi бяспечных iнфармацыйных інструментаў для беларусаў ва ўмовах рэпрэсiй.
Паведамленне прадстаўнiцы Кіберпартызанаў было ясным: мы змагаемся не для таго, каб выжыць, а каб перамагчы. 🦾 Спадзяемся, што гэтая сустрэча стане падмуркам для ўзаемавыгадных доўгатэрміновых адносінаў з амерыканскімі партнёрамі i будучай дэмакратызацыi Беларусi. 🇧🇾
Дзякуем Каардынацыйнай Радзе за магчымасць прыняць удзел у такiм значным мерапрыемстве.
Жыве Беларусь! 🐎
Post #1272
21.8K



- 👍 283
- 🔥 74
- ❤ 41
- 🥴 5
- 😁 3
- 😱 2