Midnight X-Men #1 - водгук
Джонатан Хікман ведае, як стварыць новы сусвет. Для пачатку ён знаёміць нас з рознымі фракцыямі. Тут ёсць два тыпы вампіраў: чалавекалепадобныя і мутанты-вампіры. Ёсць і царкоўная ўлада, якая абвясціла крыжовы паход супраць вампіраў. А недзе паміж гэтымі фракцыямі біскуп Курт Вагнер (Найткраўлер) спрабуе знайсці кампраміс.
Тым часам на вампіраў палююць апалчэнцы з ліку людзей і героі з ліку мутантаў, якія не сталі вампірамі. Кожныя дзейнічаюць асобна.
Вампірызм у гэтым сусвеце - не проста нейкая эпідэмія. Гэта праблема, якая цягнецца дзесяцігоддзямі і праз якую героі так і не сталі тымі, кім маглі б стаць.
Напрыканцы з'яўляецца надзея на вырашэнне праблемы. Пакуль што яна ўвасобілася ў адным персанажы, добра знаёмым прыхільнікам Людзей Ікс.
Упэўнены, што ідэі Хікмана на гэтым не скончыліся і ў наступных выпусках нас чакае яшчэ шмат цікавага.
Post #3153
41

- ❤ 2
- ❤🔥 2
- 🥰 1