TGViewer
Коміксы па-беларуску comicsby Коміксы па-беларуску comicsby @comicsby · 641 subscribers
Post #3151 58
Midnight Fantastic Four #1 - водгук

У цэнтры ўвагі гэтага комікса - Рыд Рычардс, звар'яцелы вучоны на таблетках, якога не прымае навуковая супольнасць.

Падзеі адной поўначы ставяць крыж на яго навуковай кар'еры і прымушаюць героя сутыкнуцца з наступствамі ўласных эксперыментаў.

Але ў жыцці Рыда з'яўляюцца Сью, Бэн і Джоні. Магчыма, менавіта яны дапамогуць яму рэалізаваць свой навуковы патэнцыял. Хоць у гэтым сусвеце нават добра знаёмыя персанажы могуць аказацца зусім не такімі, якімі мы іх ведаем.

Галоўная навуковая тэма выпуску - Негатыўная зона. На старонках таксама з'яўляецца Віктар фон Дум, але ці дастаткова гэтага, каб ператварыць гісторыю ў сапраўдны хорар?

На жаль, асабліва напужацца не атрымаецца. Ды і ў цэлым, нягледзячы на новую інтэрпрэтацыю герояў, комікс пакуль не прапануе чагосьці прынцыпова новага ў параўнанні са звычайнымі гісторыямі пра Фантастычную чацвёрку.

Працяг будзе…
  • ❤ 5
More from @comicsby
  1. Oct 15, 2026Гун Хо. Выпуск 11 Дзе: comicsby.live Бенжамін фон Экартсберг, Томас фон Кумант Пераклад і…
  2. Oct 14, 2026Post #3150
  3. Oct 14, 2026Лепшыя вокладкі тыдня.
  4. Oct 12, 2026One Piece. Глава 0016 Дзе: comicsby.live Эйіціра Ода Пераклад - Cerasum https://t.me/ceras…
  5. Oct 11, 2026Літаральна на гэтым тыдні ў выдавецтва Marvel стартанулі адразу тры новыя серыі, якія могу…
  6. Oct 11, 2026... Каго яшчэ можна сустрэць ужо ў першым выпуску? Дзядзьку Бэна, Феліцыю Хардзі, Курта Ко…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →