Часам падаецца, што сьвет штодня становіцца толькі складанейшым. Навіны не сканчваюцца, тэхналёгіі мяняюць штодзённае жыцьцё цалкам, вакол палярызацыя і канфлікты, а гарызонт плянаваньня – месяц, калі пашанцуе
Нядзіва, што на гэтым фоне шмат стомы і разгубленасьці: на што я наогул магу паўплываць? Як мне дапамагаць блізкім, але не выгараць? Як весьці складаныя размовы, калі я ня згодн:ая? Як не марнаваць сілы ўпустую? Што ўвогуле рабіць, калі хочацца зьменаў, але ня хочацца ствараць сабе і іншым рызыкаў?
Калі табе адгукаецца – запрашаем у праграму «Разабрацца ў складаным сьвеце». Гэта прастора, каб крыху запаволіцца, разам паглядзець на тое, што адбываецца вакол, і паразважаць, што мы хочам і можам з гэтым зрабіць
Праграма складаецца са зьвязаных этапаў:
• 6 анлайн-сустрэч
• праца над асабістым плянам
• 4-х дзённая афлайн-частка
• наступная мэнтарская падтрымка для пераўтварэньня вашых ідэй у дзеяньне
Даведацца больш і падаць заяўку на ўдзел
Дэдлайн падачы заяўкі: 30.08.2026
Post #1651
353
- ❤ 2
- 🔥 1
- 🤩 1