TGViewer
Come here: образовательные ивенты в Беларуси и не только Come here: образовательные ивенты в Беларуси и не только @comehereminsk · 1.34K subscribers
Post #1653 305

Forwarded from Экодом

🦉 Ці ведаеце вы, што совы могуць паварочваць галаву на 270 градусаў, а іх вушы размяшчаюцца на розных вышынях? Дзякуючы гэтаму яны чуюць мыш нават пад тоўстым пластом снегу, але... зусім не бачаць у поўнай цемры (насуперак папулярным міфам)!

Совы — мабыць, самыя таямнічыя і міфічныя птушкі, але заўважыць іх у прыродзе — гэта цэлае мастацтва. Запрашаем на вельмі цёплую і карысную лекцыю з вядомым арнітолагам Дзянісам Кіцелем.

Што абмяркуем на лекцыі:

👉 Чым харчуюцца совы і як яны палююць (паверце, там шмат цікавага).
👉 Як іх знайсці і вывучаць? Парады для тых, хто хоча заўважаць больш падчас прагулак на прыродзе.
👉 Птушыная майстэрня: як правільна зрабіць і павесіць дамкі, каб совы захацелі там пасяліцца.

📅 Субота, 19 верасня ў 16:00 па Тбілісі (15:00 па Вільнюсу)
📍Анлайн у Zoom
🎟️ Удзел вольны, але патрэбна рэгістрацыя

👉 Таксама вы можаце падтрымаць праект Дзяніса на buymeacoffee.com
  • ❤ 4
  • 🔥 1
More from @comehereminsk
  1. Oct 6, 2026🔥 Штотыднёвая рассылка «Сейбіт» — гранты, стыпендыі, стажыроўкі, вакансіі і не толькі Дзе…
  2. Oct 6, 2026Проекты часто начинаются с одного человека. Кто-то замечает проблему, кто-то видит возможн…
  3. Oct 2, 2026🧑‍⚕️👨‍⚕️Вебінар "Як збіраць грошы на медыцынскую дапамогу? Новыя правілы для дабрачыннас…
  4. Oct 2, 2026🌍 Youth Politics & International Advocacy Weekend Сябры, маем важны інтэнсіў 10-11 кастры…
  5. Sep 22, 2026«Жить лучше, потребляя меньше»: онлайн-дискуссия про разумную достаточность Знаете ли вы,…
  6. Sep 2, 2026Transformation Lab: як адбываюцца змены пасля аўтарытарызму, і як можа выглядаць шлях Бела…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →