Аднадзённая камандная лябараторыя: Што такое Канстытуцыя?
Гэта не сухі зборнік артыкулаў. Гэта не дэкарацыя для дыктатуры. Насамрэч Канстытуцыя — гэта нашая галоўная грамадская дамова. Гэта інструмант, які ствараецца для абароны нашай свабоды штодня.
Як мы можам у адказ абараніць новую Канстытуцыю? Ці можа Канстытуцыя аб’яднаць нашае грамадства? Як працуюць Канстытуцыі сьвету?
Запрашаем на аднадзённую камандную лябараторыю!
👥 Для каго: для ўсіх, хто верыць, што дзеяньне кожнага і кожнай мае значэньне для пабудовы дэмакратычнай Беларусі. Спецыяльная юрыдычная адукацыя непатрэбная - важна вашая гатоўнасьць да супрацы і грамадзянская пазіцыя.
🔍 Разбяром сусьветны досьвед: паглядзім, як іншыя краіны будавалі свае Канстытуцыі і якія механізмы рэальна працуюць ад свавольства ўлады.
⚔️ Папрацуем з сапраўднымі дылемамі: акунемся ў складаныя выбары, якія паўстаюць пры стварэньні Канстытуцыі (Як не дапусьціць узурпацыі ўлады? Малая ці аб’ёмная Канстытуцыя? Прадстаўнічая ці прамая дэмакратыя? Адна ці двухпалатны парлямэнт? Ці ёсьць месца для традыцый і гісторыі ў Прэамбуле?..).
💡 Сфармулюем інсайты: зробім свой выбар і вызначым, якой мусіць быць Канстытуцыя дэмакратычнай Беларусі.
🗓 Калі: 29.08.2026 у суботу паміж 09:30 - 16:00
📍 Дзе: Варшава
⏳ Фармат: Афлайн, партысыпатыўная праца ў камандах з фасілітацыяй
Без нашай сьвядомасці Канстытуцыя - гэта проста тэкст. Давай навучацца і развівацца разам!
🔗 Рэгістрацыя: https://forms.gle/qXnz7JbZsjuNrB5a8
🐦@ComehereMinsk
Post #1650
446
- 🔥 3
- 🤩 2
- ❤ 1
- 😁 1
- 🌚 1