TGViewer
Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! @christianvision · 1.66K subscribers
Post #5373 262
У Беларусі ўпершыню асвяцілі абраз, створаны з дапамогай ШІ

11 кастрычніка ў парафіі святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі (Віцебшчына) арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч упершыню ў Беларусі асвяціў абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту.

Абраз прысвечаны святому Карлу Акуцісу (1991-2006) – першаму святому з ХХІ стагоддзя, які пражыў толькі 15 гадоў, але шмат сілаў прысвяціў евангелізацыі ў інтэрнэце. Ён быў кананізаваны ў 2025 годзе і стаў вядомы як «святы ў джынсах і красоўках». Уважаецца заступнікам інтэрнэту і сучасных тэхналогій.

Абраз стваралі промт-інжынер Дзмітрый Кульпановіч у суаўтарстве дызайнера Андрэя Кабанава і фатографа Віктара Ведзеня, якія ў працэсе стварэння выявы скарысталіся дапамогай штучнага інтэлекту і іншых сучасных тэхналогій. Абраз стылізаваны пад мастацкі жывапіс і складае палатно 140х290 см.

«Сёння ў свет мы ўваходзім праз інтэрнэт. Чаго мы там шукаем? Святасці? Далёка не заўсёды. Абраз святога Карла павінен дапамагчы нам праз інтэрнэт знайсці Божую праўду, якая вядзе да святасці»,

– падсумаваў арцыбіскуп Кандрусевіч.
  • 👍 5
  • ❤ 1
  • 👎 1
  • 🔥 1
  • 🤯 1
More from @christianvision
  1. Oct 13, 2026Власти выставили на продажу еще часть имущества ксендза Генриха Околотовича Это прицеп RYD…
  2. Oct 12, 2026От «Дожинок» до «геноцида». Как Католическую церковь в Беларуси встраивают в систему госуд…
  3. Oct 12, 2026Благотворительный концерт в Свято-Елисаветинском монастыре не обошёлся без Суворова В минс…
  4. Oct 12, 2026Упершыню ў Каталіцкім касцёле ў Беларусі маліліся асабіста за Аляксандра Лукашэнку Паводле…
  5. Oct 11, 2026Лемешонок признался, что сестры Z-монастыря продолжают торговать в Франции и Швейцарии В э…
  6. Oct 11, 2026«Я нахожусь на пороховой бочке — уже много лет»: протоиерей Андрей Лемешонок пожаловался н…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →