TGViewer
Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! @christianvision · 1.67K subscribers
Post #5345 409
Палескія цэрквы пакінулі без найвышэйшай аховы: Мінкульт назваў гэта «суверэнным правам»

Міністэрства культуры адмовілася надаваць найвышэйшую катэгорыю аховы ўнікальным драўляным храмам Палесся, якія яшчэ ў 2004 годзе Беларусь прапанавала ўключыць у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

За 22 гады такі ступень аховы не атрымаў ніводзін з палескіх храмаў. У Мінкульце цяпер заявілі, што наданне гэтай катэгорыі — толькі «суверэннае права і добраахвотны план дзяржавы».

Асабліва паказальная гісторыя Свята-Міхайлаўскай царквы XVIII стагоддзя ў Сцяпанках Жабінкаўскага раёна. Шмат гадоў тут служыў праваслаўны святар Сяргей Рэзановіч, якога разам з сям'ёй абвінавацілі ва ўдзеле ў «злачыннай арганізацыі», падрыхтоўцы тэракту і замаху на змову з мэтай захопу ўлады. У 2022 годдзе айца Сяргея асудзілі на 16 гадоў, яго жонку Любоў — на 15, сына Паўла — на 19 гадоў зняволення. Праваабаронцы прызналі сям’ю палітвязнямі.

У ліпені 2025 года храм у Сцяпанках згарэў падчас рамонтных работ. Нягледзячы на захаваныя абмеры і фотафіксацыю, Мінкульт прызнаў яго аднаўленне «немагчымым», а ў маі 2026 года пазбавіў помнік ахоўнага статусу.
  • 🤬 14
  • ❤ 1
  • 👍 1
More from @christianvision
  1. Sep 30, 2026Днямі на афіцыйным сайце Гродзенскай епархіі з’явіўся артыкул, ці не галоўная адметнасць я…
  2. Sep 30, 2026«Ойча, даруй ім, бо не ведаюць, што робяць», — маліўся Хрыстос на крыжы. Ці можна дараваць…
  3. Sep 30, 2026Мониторинг преследований христиан в Беларуси за сентябрь 2026 года Собрали разные случаи з…
  4. Sep 30, 2026Суд в Полоцке признал «экстремистской» страницу петербургской журналистки и координаторки…
  5. Sep 28, 2026Открытие Красного костёла в Минске снова откладывается — теперь до весны 2027 года Реконст…
  6. Sep 28, 2026Новым уполномоченным по делам религий назначили человека, который оценивал материалы на «э…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →