TGViewer
Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! @christianvision · 1.67K subscribers
Post #5330 784
Алесь Чумакоў спяваў калядкі ў Калядзічах, а на судзе слухаў свой альбом беларускіх песень

Праваслаўны вернік, палітвязень і музыка Алесь Чумакоў даў інтэрв’ю «Радыё Свабода» пасля вызвалення. Ён расказаў, што спяваў сукамернікам у Калядзічах калядныя песні розных народаў у беларускіх перакладах і нават зладзіў віктарыну: слухачы павінны былі адгадаць, з якой краіны паходзіць кожная песня. «Голас дрыжэў страшэнна, але нешта было», — узгадвае музыка.

Праз некалькі месяцаў песні Чумакова загучалі ўжо на судзе. Яго абвінавацілі ў тым, што ён граў беларускую народную музыку і такім чынам нібыта «гуртаваў пратэставае ядро». У матэрыялах справы асобна згадваўся альбом з 11 беларускіх народных песень, які ўключылі падчас судовага пасяджэння. У выніку Чумакова асудзілі на два гады калоніі паводле артыкула аб удзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні».

Пасля вызвалення музыка плануе выдаць як гэты альбом, так і асобны альбом калядных песень, запісаны разам з Таццянай Ячнай. Яны шмат гадоў перакладаюць на беларускую і выконваюць калядныя спевы розных народаў — ад польскіх да венесуэльскіх.
  • ❤‍🔥 13
  • 🙏 6
  • ❤ 4
  • 💯 1
More from @christianvision
  1. Sep 30, 2026Цэрквы, касцёлы і Псалмы ў ТыкТоку новага ўпаўнаважанага Паглядзелі ТыкТок Алега Дзячэнкі…
  2. Sep 30, 2026Чаму новы ўпаўнаважаны ў справах рэлігіяў можа быць небяспечнейшы за папярэдніка «Белсат»…
  3. Sep 30, 2026Днямі на афіцыйным сайце Гродзенскай епархіі з’явіўся артыкул, ці не галоўная адметнасць я…
  4. Sep 30, 2026«Ойча, даруй ім, бо не ведаюць, што робяць», — маліўся Хрыстос на крыжы. Ці можна дараваць…
  5. Sep 30, 2026Мониторинг преследований христиан в Беларуси за сентябрь 2026 года Собрали разные случаи з…
  6. Sep 30, 2026Суд в Полоцке признал «экстремистской» страницу петербургской журналистки и координаторки…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →