TGViewer
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) @chijinfo · 165 subscribers
Post #4305 28
30 верасня 1931 г нарадзіўся Ніл Гілевіч, таленавіты паэт, патрыёт, а таксама шчыры і разумны чалавек. Вось яго завет нам, сучасным беларусам:

Новы век азарыў небасхіл.
«Чый ён будзе?» – прарокі гамоняць.
Будзе наш – калі выстарчыць сіл
У цябе, беларуская моладзь!

Значыць, трэба па долю ісьці
Зь цьвёрдай верай, што вёрсты ня змораць.
Дык ня страць, не ўступі, не ўпусьці
Гэты шанц, беларуская моладзь!

Хай за зданьню пачварыцца здань –
Сілу волата цені ня зломяць.
Час прабіў: уздыміся і стань
У шыхты, беларуская моладзь!

Веру: выпаўзьні з чорнай начы
Дух твой вольны на здраду ня змовяць.
Раздрузгоч, раскрышы і зьмяці
Іх кубло, беларуская моладзь!

Помні: волю ў змаганьні бяруць,
А ня просяць, ня кленчаць, ня моляць.
Толькі ты зьберажэш Беларусь!
Толькі ты, беларуская моладзь!

2002 г.

Жыве Беларусь!
  • 🔥 4
  • ❤ 1
  • 👏 1
More from @chijinfo
  1. Sep 30, 2026Моцны верш ад Ніла Гілевіча
  2. Sep 29, 202629 верасня 1529 года быў зацверджаны літоўскі Статут. Гэта быў першы з тых трох крокаў, як…
  3. Sep 28, 2026Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️
  4. Sep 28, 2026​​28 верасня 2021 г гопнікі без формы і апазнавальных знакаў уварваліся ў кватэру да Андрэ…
  5. Sep 28, 2026Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома «Вырашыў пераехаць у двухузро…
  6. Sep 27, 202627 верасня 1533 года нарадзіўся Стэфан Баторы – адзін з выдатнейшых уладароў Рэчы Паспаліт…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →