TGViewer
Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy @byplradio · 420 subscribers
Post #27268 50
⚔️Беларускія добраахвотнікі ўзялі 20 палонных і знішчылі больш за 100 расіян падчас аперацыі «Вівальдзі»

Беларускі добраахвотніцкі корпус браў актыўны ўдзел у аперацыі «Вівальдзі» ў складзе разведвальнага батальёна HATRED 3-й штурмавой брыгады УСУ. Беларускія байцы дзейнічалі ў раёне Рэдкадуба, Новага, Ліпавога, Кацярынаўкі і Зялёнай Даліны, а таксама ў лясных масівах паблізу іншых населеных пунктаў.

Падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

На жаль, не абышлося без страт і раненняў — адзін з беларускіх байцоў атрымаў цяжкае раненне. Сярод загінулых вайскоўцаў праціўніка быў і грамадзянін Беларусі, які ваяваў за расіян.

📍Аперацыя «Вівальдзі» пачалася з ліквідацыі расійскай інфільтрацыі ў раёне Лімана, але перарасла ў маштабны контрнаступ УСУ. Паводле камандавання ўкраінскіх войскаў, за час аперацыі пад кантроль Украіны вярнулі 16 вёсак і вызвалілі 277 км² тэрыторыі.
  • 👍 3
  • 🥰 1
More from @byplradio
  1. Oct 17, 2026Арменія і Польшча за шэсць месяцаў падвоілі тавараабарот Паводле Амбасады Арменіі ў Польшч…
  2. Oct 17, 2026У Беларусі да канца 2028 года працягнулі дазвол на паралельны імпарт Паралельны імпарт даз…
  3. Oct 17, 2026На фоне ўзмацнення атак па Украіне, Дональд Трамп здымае санкцыі з Расіі Адмененыя палажэн…
  4. Oct 17, 2026У Польшчы праходзяць маштабныя вучэнні па грамадзянскай абароне: задзейнічаны 1,5 тысячы ш…
  5. Oct 17, 2026Лукашэнка засакрэціў шэсць пунктаў указа аб будаўніцтве цэлюлознага завода ў Наваполацку П…
  6. Oct 17, 2026У Польшчы рыхтуюцца да магчымага ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну: прыедуць паўтары ты…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →