У Польшчы праходзяць маштабныя вучэнні па грамадзянскай абароне: задзейнічаны 1,5 тысячы школ — 700 каля мяжы з Украінай
Пажарныя, паліцэйскія і скаўты вучаць жыхароў распазнаваць сігналы трывогі, знаходзіць бяспечнае месца, рыхтавацца да эвакуацыі і дзейнічаць пры адсутнасці сувязі.
У Польшчы рыхтуюцца да магчымага ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну: прыедуць паўтары тысячы салдат
Асноўная ўвага будзе нададзеная перакідцы войскаў і арганізацыі забеспячэння: дастаўцы паліва, харчавання і іншых неабходных грузаў. Вайскоўцы правераць, наколькі хутка і зладжана саюзнікі змогуць арганізаваць такую аперацыю.
⚔️Беларускія добраахвотнікі ўзялі 20 палонных і знішчылі больш за 100 расіян падчас аперацыі «Вівальдзі»
Беларускі добраахвотніцкі корпус браў актыўны ўдзел у аперацыі «Вівальдзі» ў складзе разведвальнага батальёна HATRED 3-й штурмавой брыгады УСУ. Беларускія байцы дзейнічалі ў раёне Рэдкадуба, Новага, Ліпавога, Кацярынаўкі і Зялёнай Даліны, а таксама ў лясных масівах паблізу іншых населеных пунктаў.
Падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка
На жаль, не абышлося без страт і раненняў — адзін з беларускіх байцоў атрымаў цяжкае раненне. Сярод загінулых вайскоўцаў праціўніка быў і грамадзянін Беларусі, які ваяваў за расіян.
📍Аперацыя «Вівальдзі» пачалася з ліквідацыі расійскай інфільтрацыі ў раёне Лімана, але перарасла ў маштабны контрнаступ УСУ. Паводле камандавання ўкраінскіх войскаў, за час аперацыі пад кантроль Украіны вярнулі 16 вёсак і вызвалілі 277 км² тэрыторыі.
Як сярэднявечная крэпасць стала сімвалам Пяніньскіх гор
Чорштыньскі замак – адна з самых захапляльных і маляўнічых крэпасцей у Польшчы, размешчаная на тэрыторыі Пяніньскага нацыянальнага парку. У перыяд свайго росквіту замак адыгрываў ключавую ролю ў польскай гісторыі, выконваючы ваенныя, палітычныя і эканамічныя функцыі.
Анджэй Пачобут: СССР разваліўся, а Homo Sovieticus усё яшчэ існуе
На ўрачыстым адкрыцці навучальнага года Інстытута Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта вядомы журналіст выступіў з тэматычнай лекцыяй «35 гадоў пасля распаду СССР: чаму Homo Sovieticus усё яшчэ існуе?»
How can I read @byplradio without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy have?
Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy (@byplradio) has 420 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.