TGViewer
By_Help By_Help @by_help · 683 subscribers
Post #69 6.88K
​У Літве разгарнулі аб’яднаную ініцыятыву падтрымкі Беларусі “Go, Belarus!“. “Нашым братам і сёстрам, якія змагаюцца адзіным фронтам супраць састарэлага рэжыму, патрэбная дапамога. На медыкаменты, транспарт, сродкі абароны, сувязь, іншыя арганізацыйныя патрэбы”, - пішуць арганізатары, - “Яшчэ ніколі беларускі народ не быў так блізка да свабоды”.
Сродкі на дапамогу Беларусі накіроўваюцца на адзіны рахунак Дому правоў чалавека ў Вільні. Затым усе сабраныя грошы будуць перададзеныя ініцыятыве „@BY_HELP“.

Дапамогу Беларусі ініцыявалі вядомыя літоўскія дзеячы:
- Бенэдыктас Ванагас, аўтагоншчык, удзельнік «Раллі Дакар»;
- Адрыя Чэпайце, рэжысёр;
- Альгірдас Талятас, святар;
- Віціс Юрконіс, палітолаг;
- Намеда Марчэнайце, мастачка, тэлевядоўца;
- Альгірдас Каўшпедас, музыка, фронтмэн гурта “Antis“;
- Рыціс Зямкаўскас, журналіст;
- Міндаўгас Няфас, гісторык і настаўнік;
- Дэйнюс Радзявічус, старшыня З’яднання журналістаў Літвы і многія іншыя.

Падрабязней па спасылцы https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=103868158101383&id=102860091535523

ЗБОРЫ ДАПАМОГІ

на Facebook www.belarus97.pro
ці https://www.facebook.com/donate/1123543824684874/1179674872398974/

на PayPal bit.ly/byhelppaypal
ці
наўпрост на адрас alaksiej.lavoncyk@gmail.com

#By_Help2020 #ямы97
More from @by_help
  1. Sep 11, 2025«Жыве Беларусь!» Так у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў. Відэа @nashaniva 🤍 Наш i…
  2. Sep 11, 2025❗️❗️НА ВОЛЕ ЖУРНАЛІСТ ІГАР ЛОСІК, ФІЛОСАФ МІКАЛАЙ МАЦКЕВІЧ, АНАРХІСТ МІКАЛАЙ ДЗЯДОК Белару…
  3. Sep 11, 2025❗️❗️❗️ВЫЗВАЛЕНЫЯ 52 ПАЛІТВЯЗНІ Перамовы аб вызваленні палітвязняў цягнуліся два дні. Пра г…
  4. Aug 18, 2025❗️ФЭЙКАВЫ БОТ СТВОРАНЫ НІБЫТА ДЛЯ СУВЯЗІ З BY_HELP❗️ Увага! Мы не выкарыстоўваем боты для…
  5. Jul 30, 2025💡ЧАМУ МЫ ХВАРЭЕМ АД СТРЭСАЎ І ЯК ГЭТАГА ПАЗБЕГНУЦЬ?💡 Ва ўмовах масавых рэпрэсій і міграц…
  6. Jul 10, 2025Чацьвер вечар. Традыцыйна распавядаю пра два зборы, якія мы падтрымліваем. Кейс 4. Дзяўчын…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →