TGViewer
By_Help By_Help @by_help · 683 subscribers
Post #64 19.4K
​Дарагія сябры,
пастараемся адказаць тут разам на ўсе пытаньні пра @by_help, якія мы атрымвалі цягам апошняга дня.

1. Ці працягнецца выплата штрафаў?

Так, тут нічога не зьмяняецца. На цяпер мы аплочваем тыя штрафы, заяўкі па якіх былі апрацаваныя да 9/8. Калі вы складалі нам заяўку і мы пацьвердзілі, што яна выстаўленая ў чаргу на аплату - вы атрымаеце ад нас паведамленьне аб тым, што аплата была выкананая.
Як толькі рэанімуецца праца мэсэнджэраў, мы працягнем працу над апрацоўкай усіх пазасталых заявак. Форма для заяўкі на кампэнсацыю штрафа - bit.ly/byhelpme. Мы й зараз апрацоўваем тое, што маем, але без мэсэнджэраў праверка інфармацыі ідзе павальней.

2. Як вы будзеце плаціць параненым у пратэстах?

Мы апрацуем пратакол цягам сёньняшнега дня й заўтра паведамім, якія крокі трэба зрабіць будзе, каб атрымаць дапамогу.

3. Ці людзі ў Беларусі ведаюць пра такую агромністую сабраную суму?

Так, апдэйты пра наш збор з'яўляюцца ў папулярных ТГ-каналах, і мы спадзяемся, што, нягледзячы на блакаду, інфармацыя дацірае да дастатковай колькасьці людзей - дапамагайце і вы, распаўсюджвайце!

4. Ці запаволіцца праца кампаніі ад блякаваньня Інтэрнэту?

"Это нас, конечно, огорчит, но не остановит". Цалкам заблякаваць сеціва немагчыма, бо ляжа ўся эканоміка, доўга трымаць часткова заблякаваным таксама не - дзеля той самай прычыны. Але нават і з абмежаваным інтэрнэтам мы працягваем апрацоўку заявак, якія ёсьць, і спадзяемся, што вы нам дапаможаце раскідаць інфармацыю пра дапамогу для параненых, як толькі мы апублікуем пратакол.

Za vaši a naši svobodu (мы ж, по мнению главного вирусолога, из Чехии работаем, да)

ЗБОРЫ ДАПАМОГІ - кожная капейка важная!

на Facebook www.belarus97.pro
ці https://www.facebook.com/donate/1123543824684874/1179674872398974/

на PayPal bit.ly/byhelppaypal
ці
наўпрост на адрас alaksiej.lavoncyk@gmail.com

#By_Help2020 #ямы97
More from @by_help
  1. Sep 11, 2025«Жыве Беларусь!» Так у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў. Відэа @nashaniva 🤍 Наш i…
  2. Sep 11, 2025❗️❗️НА ВОЛЕ ЖУРНАЛІСТ ІГАР ЛОСІК, ФІЛОСАФ МІКАЛАЙ МАЦКЕВІЧ, АНАРХІСТ МІКАЛАЙ ДЗЯДОК Белару…
  3. Sep 11, 2025❗️❗️❗️ВЫЗВАЛЕНЫЯ 52 ПАЛІТВЯЗНІ Перамовы аб вызваленні палітвязняў цягнуліся два дні. Пра г…
  4. Aug 18, 2025❗️ФЭЙКАВЫ БОТ СТВОРАНЫ НІБЫТА ДЛЯ СУВЯЗІ З BY_HELP❗️ Увага! Мы не выкарыстоўваем боты для…
  5. Jul 30, 2025💡ЧАМУ МЫ ХВАРЭЕМ АД СТРЭСАЎ І ЯК ГЭТАГА ПАЗБЕГНУЦЬ?💡 Ва ўмовах масавых рэпрэсій і міграц…
  6. Jul 10, 2025Чацьвер вечар. Традыцыйна распавядаю пра два зборы, якія мы падтрымліваем. Кейс 4. Дзяўчын…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →