TGViewer
By_Help By_Help @by_help · 685 subscribers
Post #347 596

Forwarded from Фонд «Краіна для Жыцця»

❗️ «Тым, хто прайшоў карны канвеер».

Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» стала партнёрам глабальнай эстафеты «Голас праз межы» каб дапамагчы рэпрэсаваным беларусам і беларускам. Служба возьме на сябе размеркаванне і передачы рэсурсаў, сабраных падчас Эстафеты і ўзмацніць сабой праект.

— Удзел у Эстафеце салідарнасці — выдатная магчымасць далучыцца да глабальнага яднання і ўзаемападтрымкі беларусаў і нагадаць пра сябе ўсім, каму неабыякавы лёс нашай краіны.


Грошы сабраныя Эстафетай пойдуць палітзняволенным, іх сем'ям, тым, хто ўжо прайшоў карны канвеер турэмнай сістэмы Беларусі і мае патрэбу ў рэабілітацыі здароўя і матэрыяльнай дапамозе. Менавіта гэтыя мэтавыя групы ў фокусе працы арганізацый-ўдзельніц нашай Кааліцыі.

Важна адзначыць, што арганізатары не закладаюць адміністрацыйных выдаткаў у сумы, сабраныя Эстафетай. За выключэннем банкаўскіх камісій і камісій плацёжных сістэмаў, уся сабраная сума будзе передадзеная рэпрэсаваным.

Нельга пераацаніць, як важна ў гэтыя цёмныя часы заставацца салідарнымі, не забываць пра дапамогу і правы чалавека, імкнуцца да вызвалення Беларусі і закладнікаў рэжыма.

Толькі разам мы зможам закласці падмурак новай лепшай краіны і захаваць жыццё і здароўе тых, хто ўжо пацярпеў за агульнае вызваленне.

Мы заклікаем усіх, каму важныя і патрэбныя свабода і дабрабыт нашай краіны, а таксама вызваленне яе жыхароў з-пад дыктатуры, далучацца да Эстафеты салідарнасці.

Таксама можна падтрымаць данатам па спасылцы:

👉🏻 https://bysol.org/be/initiatives/solidarityrelay/

Бо салідарнасць і ўзаемадапамога — лепшая зброя супраць несправядлівасці!
  • ❤ 7
More from @by_help
  1. Sep 11, 2025«Жыве Беларусь!» Так у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў. Відэа @nashaniva 🤍 Наш i…
  2. Sep 11, 2025❗️❗️НА ВОЛЕ ЖУРНАЛІСТ ІГАР ЛОСІК, ФІЛОСАФ МІКАЛАЙ МАЦКЕВІЧ, АНАРХІСТ МІКАЛАЙ ДЗЯДОК Белару…
  3. Sep 11, 2025❗️❗️❗️ВЫЗВАЛЕНЫЯ 52 ПАЛІТВЯЗНІ Перамовы аб вызваленні палітвязняў цягнуліся два дні. Пра г…
  4. Aug 18, 2025❗️ФЭЙКАВЫ БОТ СТВОРАНЫ НІБЫТА ДЛЯ СУВЯЗІ З BY_HELP❗️ Увага! Мы не выкарыстоўваем боты для…
  5. Jul 30, 2025💡ЧАМУ МЫ ХВАРЭЕМ АД СТРЭСАЎ І ЯК ГЭТАГА ПАЗБЕГНУЦЬ?💡 Ва ўмовах масавых рэпрэсій і міграц…
  6. Jul 10, 2025Чацьвер вечар. Традыцыйна распавядаю пра два зборы, якія мы падтрымліваем. Кейс 4. Дзяўчын…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →