TGViewer
By_Help By_Help @by_help · 685 subscribers
Post #345 838

Forwarded from Фонд «Краіна для Жыцця»

❗️ Меней за 1 працэнт – праваабаронцы падлічылі колькасць палітвязняў, якіх рэжым адпусціў на волю праз памілаванне, амністыю ды іншыя абставіны
@dissidentby

На мінулым тыдні ў Беларусі на волю датэрмінова выйшлі як мінімум 18 палітычных зняволеных. Да таго ж раней маскоўскі і лукашэнкаўскія рэжымы ў межах абмену з Украінай адправілі дадому пяць грамадзянаў гэтай краіны.

Аднак гэта проста кропля ў моры ў параўнанні з агульнай колькасцю асуджаных у Беларусі паводле палітычных артыкулаў. Лік ідзе на тысячы, тады як на волю датэрмінова выходзяць адзінкі.

Так, у 2021 годзе па памілаванні выйшлі 14 палітвязняў. У 2022 годзе яшчэ 12 асобаў пакінулі турмы па памілаванні, тры па амністыі, а яшчэ адна – грамадзянка Швейцарыі Наталля Хершэ, пасля дыпламатычных высілкаў сваёй краіны.

Летась памілаванне закранула дваіх – Рамана Пратасевіча і Сафію Сапегу. Яшчэ 6 палітвязняў апынуліся на волі па амністыі, прычым некаторыя потым ізноў патрапілі пад пераслед.

Агулам, паводле ацэнак праваабаронцаў, колькасць палітычных вязняў, якіх рэжым з 2020 года выпусціў на волю праз памілаванне, амністыю і іншыя абставіны складае 0,9% ад агульнай колькасці асуджаных з палітычных прычынаў.

Па стане на 6 траўня 2024 году праваабаронцы справаздачацца не менш як пра 254 палітвязня, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы.

Сярод іх 16 чалавек з інваліднасцю, 92 у цяжкім стане здароўя, 63 асобы, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх мае вялікія праблемы са здароўем), а таксама 10 чалавек з ментальным разладам.

Агулам у турмах Беларусі цяпер утрымліваюць як найменей 1500 палітвязняў і палітвязынак.

Праваабаронцы радыя за кожнага з тых, хто апынуўся дома. Але мы застаемся рэалістамі і пакуль не бачым пазітыўных зменаў у сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, гледзячы на лічбы затрыманых і новыя прысуды для людзей, якія могуць папоўніць спіс тых, хто знаходзіцца ў асаблівай рызыцы.

Спыненне рэпрэсій і вызваленне ўсіх палітычных вязняў – вось нашая мэта.
  • 👍 6
  • ❤ 1
More from @by_help
  1. Sep 11, 2025«Жыве Беларусь!» Так у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў. Відэа @nashaniva 🤍 Наш i…
  2. Sep 11, 2025❗️❗️НА ВОЛЕ ЖУРНАЛІСТ ІГАР ЛОСІК, ФІЛОСАФ МІКАЛАЙ МАЦКЕВІЧ, АНАРХІСТ МІКАЛАЙ ДЗЯДОК Белару…
  3. Sep 11, 2025❗️❗️❗️ВЫЗВАЛЕНЫЯ 52 ПАЛІТВЯЗНІ Перамовы аб вызваленні палітвязняў цягнуліся два дні. Пра г…
  4. Aug 18, 2025❗️ФЭЙКАВЫ БОТ СТВОРАНЫ НІБЫТА ДЛЯ СУВЯЗІ З BY_HELP❗️ Увага! Мы не выкарыстоўваем боты для…
  5. Jul 30, 2025💡ЧАМУ МЫ ХВАРЭЕМ АД СТРЭСАЎ І ЯК ГЭТАГА ПАЗБЕГНУЦЬ?💡 Ва ўмовах масавых рэпрэсій і міграц…
  6. Jul 10, 2025Чацьвер вечар. Традыцыйна распавядаю пра два зборы, якія мы падтрымліваем. Кейс 4. Дзяўчын…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →