TGViewer
By_Help By_Help @by_help · 685 subscribers
Post #335 817

Forwarded from Фонд «Краіна для Жыцця»

🫶🏻 Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!

Міжнародны дзень аховы дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня. Ён закліканы нагадаць аб неабходнасці стварэння ўмоў для шчаслівага і бяспечнага дзяцінства для кожнага дзіцяці.

Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні гэтага дня стартуе акцыя для дзяцей беларускіх палітвязняў. Штораз мы нагадваем грамадскасці, з якімі выклікамі і цяжкасцямі сутыкаюцца такія семʼі з дзецьмі. У многіх з іх хапае сродкаў толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбнасці.

Традыцыйная дзіцячая акцыя арганізавана сёлета праектам «Хуткая гуманітарная дапамога». У яго ўваходзяць Фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія ByHelp, ініцыятыва Dissidentby, а таксама Association of Belarusian Business Abroad.

Акцыя ўяўляе сабой грашовы збор, закліканы дапамагчы дзецям беларускіх палітвязняў. Разам мы можам аказаць матэрыяльную, але, галоўнае, маральную падтрымку гэтым семʼям. Даць дзецям адчуць, што яны не засталіся сам-насам са сваімі праблемамі і нягодамі.

Хто можа стаць удзельнікам акцыі:

✔️ семʼі палітвязняў, у якіх адзін або абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні (у тым ліку на «хіміі» з накіраваннем або без)
✔️ былыя палітвязні, пад апекай якіх ёсць непаўналетнія дзеці

Сабраныя сродкі пойдуць на:

🔺 экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры;
🔺 адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
🔺 спартовыя секцыі:
басейн, тэніс, футбол;
🔺 рыштунак для гульняў:
мячы, красоўкі, самакаты, веласіпеды, ролікі, пэндзлі, ватманы.

На кожнае дзіця да 16 гадоў уключна будзе выплачана дапамога ў памеры 100 еўра. Заяўкі прымаюцца да 19 траўня.

❗️Каб атрымаць дапамогу трэба запоўніць форму.

Калі вы хвалюецеся за вашую бяспеку, то можаце звярнуцца ў любую з арганізацый «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі» праз Telegram.

Мы абавязкова звяжамся з вамі і ўдакладнім неабходную інфармацыю ў ліставанні.
  • ❤ 10
  • 👍 1
More from @by_help
  1. Sep 11, 2025«Жыве Беларусь!» Так у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў. Відэа @nashaniva 🤍 Наш i…
  2. Sep 11, 2025❗️❗️НА ВОЛЕ ЖУРНАЛІСТ ІГАР ЛОСІК, ФІЛОСАФ МІКАЛАЙ МАЦКЕВІЧ, АНАРХІСТ МІКАЛАЙ ДЗЯДОК Белару…
  3. Sep 11, 2025❗️❗️❗️ВЫЗВАЛЕНЫЯ 52 ПАЛІТВЯЗНІ Перамовы аб вызваленні палітвязняў цягнуліся два дні. Пра г…
  4. Aug 18, 2025❗️ФЭЙКАВЫ БОТ СТВОРАНЫ НІБЫТА ДЛЯ СУВЯЗІ З BY_HELP❗️ Увага! Мы не выкарыстоўваем боты для…
  5. Jul 30, 2025💡ЧАМУ МЫ ХВАРЭЕМ АД СТРЭСАЎ І ЯК ГЭТАГА ПАЗБЕГНУЦЬ?💡 Ва ўмовах масавых рэпрэсій і міграц…
  6. Jul 10, 2025Чацьвер вечар. Традыцыйна распавядаю пра два зборы, якія мы падтрымліваем. Кейс 4. Дзяўчын…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →