СЬЛЯПІ ІХ ФАРАМІ!
The New York Times выпусьціла вялікі артыкул пра Плошчу перамен, пра 2020 і ўвогуле пра тую беларускую рэвалюцыю.
Знайшлося там і слова пра службу тэрміновай эвакуацыі, якую мы пачыналі ў лістападзе 2020 году, калі быў арыштаваны першы валянтэр BY_help. Тады ГБ ня дакеміла, што яно ўзяло аднаго з нашых плацельшчыкаў - і выпусьціла яго праз тры дні. Атрыманы падчас уцёкаў досьвед і лёг у аснову службы эвакуацыі, якую BY_help падтрымваў.
Прачытаць яго можна тут: https://www.nytimes.com/2022/03/30/magazine/belarus-mural.html
Быў яшчэ выпадак, варты Гая Рычы. Адзін наш валянтэр у тым самым лістападзе аказаўся заблякаваным у доме, да якога вяла адзіная пад'яздная дарога. Сіні бус нахабна стаў ля выезда так, што нават з вакна незаўважна вылезьці было немагчыма. Таму на дапамогу былі выкліканы сябры, каторыя "зламаліся" насупраць сіняга бусу, запалілі фары, каб тыя сьляпілі ціхароў, і пачалі "рамонт рухавіка". Пакуль ціхары часаліся, нашаму валянтэру ўдалося ўцякчы.
Рады, што Sarah Topol трымае Беларусь у фокусе.
А мы працягваем зьбіраць сродкі на дапамогу беларускім палдітычным вязьням, якія выходзяць на волю. Мы выплацілі ўжо дзясяткам першасную выплату ў €300, і працягваем. Дапамагчы нам рабіць такія выплаты можна тут:
https://www.facebook.com/donate/763754265015069/
Post #239
2.39K