TGViewer
By_Help By_Help @by_help · 685 subscribers
Post #237 3.29K

Forwarded from Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве

​34 АЎТОБУСЫ З УКРАІНЫ, 1453 ЗВАРОТЫ ПА ДАПАМОГУ, БОЛЬШ ЗА 1000 ЧАЛАВЕК РАССЕЛЕНА, 341 ЗАЯЎКА ПРАЗ ФОРМУ, 27 647 PLN + 6675 ФУНТАЎ АХВЯРАВАННЯЎ АД БЕЛАРУСАЎ ДЛЯ ЎЦЕКАЧОЎ З УКРАІНЫ

‼️SUPPORT US HERE
👉 byhub.org/help ‼️

За 15 дзён Беларускі Моладзевы Хаб разам з партнёрамі з @BY_help атрымалася сабраць 27 647 злотых ахвяраванняў. Данаты прыйшлі ў тым ліку з дабрачыннага канцэрта Змітра Вайцюшкевіча і канцэрта беларускай піяністкі Маі Іргалінай у Лондане. Калі хочаце падтрымаць - вам сюды
👉 byhub.org/help - перасылайце спасылку сябрам! Сродкі пойдуць на падтрымку ўцекачоў з Украіны, жытло і сродкі першай неабходнасці.

📩 1453 звароты праз усе магчымая сродкі апрацавалі супрацоўнікі і валанцёры Хаба. Дзякуй нашым анёлам-валанцёрам!

🏠 Пакоі і кватэры з нашай базы разляцеліся, як гарачыя піражкі - удалося рассяліць 806 чалавек, яшчэ 275 былі накіраваныя да нашых партнёраў, рэцэпцыйныя цэнтры і хосталы. Жылля ў Варшаве амаль не засталося, але калі ў вас ёсць магчымасць і хочаце дапамагчы з начлегам - запоўніце форму на старонцы bit.ly/dapamogaby

🚌 34 эвакуацыйных аўтобуса з Кіева і Львова арганізавана нашымі партнёрамі з Free Belarus Center.
Запіс на наступныя даступны па спасылцы https://forms.gle/YSh8q9SPFhtDnYcU7

💉 У зваротным кірунку мы адпраўляем медыкаменты, калі хочаце дапамагчы - вось спіс ТЭРМІНОВАЙ патрэбы
👉 https://byhub.org/leki
Прыносіць можна штодня ў Хаб (пл. Канстытуцыі 6).

Дзякуй простым палякам, украінцамі і беларусам Варшавы, а таксама нашым дыяспарам у Нямеччыне і Велікабрытаніі.
🇬🇧 Беларусамі Брытаніі было сабрана 6675 фунтаў і закупленыя медыкаменты, якія хутка прыедуць у Варшаву і далей ва Украіну.
Збор працягваецца - https://www.gofundme.com/f/Supplies2Ukraine

🎓 Пачаліся кансультацыі па праграме Каліноўскага - ад 15.03 стартуе новы набор! Падрабязней тут t.me/polskastudent

Нашыя кантакты:
Тэл. +48727888800
ТГ t.me/by4by
Інста instagram.com/bmhuborg

Сачыце за намі, дапамагайце нам дапамагаць іншым!
✌️ Разам пераможам!
🔵🟡 🤝 ⚪🔴⚪
Слава Україні! Жыве Беларусь!

Падпішыся на канал
👉 Беларускі Моладзевы Хаб
More from @by_help
  1. Sep 11, 2025«Жыве Беларусь!» Так у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў. Відэа @nashaniva 🤍 Наш i…
  2. Sep 11, 2025❗️❗️НА ВОЛЕ ЖУРНАЛІСТ ІГАР ЛОСІК, ФІЛОСАФ МІКАЛАЙ МАЦКЕВІЧ, АНАРХІСТ МІКАЛАЙ ДЗЯДОК Белару…
  3. Sep 11, 2025❗️❗️❗️ВЫЗВАЛЕНЫЯ 52 ПАЛІТВЯЗНІ Перамовы аб вызваленні палітвязняў цягнуліся два дні. Пра г…
  4. Aug 18, 2025❗️ФЭЙКАВЫ БОТ СТВОРАНЫ НІБЫТА ДЛЯ СУВЯЗІ З BY_HELP❗️ Увага! Мы не выкарыстоўваем боты для…
  5. Jul 30, 2025💡ЧАМУ МЫ ХВАРЭЕМ АД СТРЭСАЎ І ЯК ГЭТАГА ПАЗБЕГНУЦЬ?💡 Ва ўмовах масавых рэпрэсій і міграц…
  6. Jul 10, 2025Чацьвер вечар. Традыцыйна распавядаю пра два зборы, якія мы падтрымліваем. Кейс 4. Дзяўчын…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →