TGViewer
By_Help By_Help @by_help · 685 subscribers
Post #235 2.59K

Forwarded from Lavonczyk

ВЫЕЗД ЗЬ БЕЛАРУСІ: UPDATED

Нягледзячы на фэйкі пра мабілізацыю і ўваходы беларускай арміі на ўкраінскую тэрыторыю, якія пару дзён таму множыліся ў геаметрычнай прагрэсіі і на якія пачапіліся нават шанаваныя мной актывісты, такога яшчэ не адбылося. І ёсьць індыкацыі, што нашая скатыняка спрабуе вылузацца з такога пачэснага заданьня. Але пра гэта пазьней.

Калі вы баіцеся магчымай мабілізацыі, бо не жадаеце ваяваць з украінцамі, то вы можаце з'ехаць. Магчымы наступныя варыянты:

- маеце візу і выязны: можна спакойна ехаць празь беларускую мяжу. Праўда, вам для яе праходжаньня спатрэбіцца даведка, што вы едзеце ці на працу, ці на лекаваньне (стандартная шутка з пачатку 2021 года). Такую даведку можна купіць у натоўпа фірмачак, якія лёгка гугляцца. Калі вы не траплялі ў сьпіс рэпрэсаваных за ўдзел у пратэстах 2020 года, то выезд будзе спакойным. Зрэшты, выезд амаль заўжды спакойны: нават калі вы ў сьпісах, то бяруць пры вяртаньні. Але калі вы выязны, і пры гэтым затрымліваліся за пратэсты - то яжджайце на расейскую наземную мяжу з шэнгенам (Латвія, Эстонія, Фінляндыя).

- ня маеце візы і выязны: тады прамуйце туды, куды ляціцца. Пакуль гэта рэйсы на Істамбул, Ташкент, Ерэван. Зрэшты, прынцып наступны: едзеце ў першы бязьвізавы край, а там ужо спакойна выдыхаеце й плянуеце далейшы маршрут. Зараз зь Беларусі рэйсаў мала, з Расеі яшчэ меней, таму выборлівым быць ня трэба. З наземных кірункаў самы адэкватны - праз Верхні Ларс у Грузію.

Увага: едучы праз расейскую мяжу, трэба лічыцца зь істотнай рызыкай таго, што адвядуць у асобны пакой і будуць глядзець тэлефоны і патрабаваць адказваць на пытаньні "ты чего, предатель?", "ты чего, бежишь?", "как ты относишься к Украине?" і падобнае. Паводле нашых ацэнак, кожны дзясяты чалавек трапляў на такі допыт пры спробе вылету з маскоўскіх аэрапортаў. Таму абавязкова вычысьціць тэлефон. Раней такое стаўленьне абмяжоўвалася расейскімі грамадзянамі (Расея заўжды ведала, як прынізіць сваіх), аднак цяер яны й беларусаў трактуюць тоесна.

Апроч таго, расейскія памежнікі ствараюць штучныя чэргі на наземных пераходах у Грузію і ў краіны ЭЗ, прапускаючы па 5-6 чалавек і дапытваючы кожнага. З гэтым трэба лічыцца.

І апошняе: улічваючы паток людзей у Грузію (25 тысяч праз Верхні Ларс толькі на апошнім тыдні) і Узбекістан і Арменію апошнім часам, цана на пражываньне істотна вырасла нават у Ташкенце. Трэба мець гэта на ўвазе. Таксама трэба лічыцца з адзінкавымі выпадкамі кепскага стаўленьня да беларусаў у Грузіі, аднак пакуль што яны застаюцца сапраўды адзінкавымі. Ну і апошняе: Узбекістан, Грузія ды Арменія застаюцца з краінамі, дзе заўжды лепей мець з сабой гатоўку (асабліва Ўзбекістан). Таксама могуць быць праблемы з карткамі беларускіх банкаў, хаця пакуль іх асабліва не рэгістравалася. Камісіі за выплату гатоўкі з банкаматаў таксама істотна вырасьлі (аж да 15%) у сувязі з наплывам беларусаў і расейцаў.

Як чалавек, які шмат часу правёў у тым рэгіёне, магу параіць як даваць сабе рады зь мясцовымі асаблівасьцямі жыцьця.

Калі вы сутыкнуліся зь кепскім стаўленьнем пры выезьдзе зь Беларусі ці Расеі - пішыце ці тут у прываты, ці ў цялегу t.me/eolonir.
Telegram Laksiej Lavončyk BY_help. Рэабілітацыя палітзьняволеных. BYSOL.
More from @by_help
  1. Sep 11, 2025«Жыве Беларусь!» Так у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў. Відэа @nashaniva 🤍 Наш i…
  2. Sep 11, 2025❗️❗️НА ВОЛЕ ЖУРНАЛІСТ ІГАР ЛОСІК, ФІЛОСАФ МІКАЛАЙ МАЦКЕВІЧ, АНАРХІСТ МІКАЛАЙ ДЗЯДОК Белару…
  3. Sep 11, 2025❗️❗️❗️ВЫЗВАЛЕНЫЯ 52 ПАЛІТВЯЗНІ Перамовы аб вызваленні палітвязняў цягнуліся два дні. Пра г…
  4. Aug 18, 2025❗️ФЭЙКАВЫ БОТ СТВОРАНЫ НІБЫТА ДЛЯ СУВЯЗІ З BY_HELP❗️ Увага! Мы не выкарыстоўваем боты для…
  5. Jul 30, 2025💡ЧАМУ МЫ ХВАРЭЕМ АД СТРЭСАЎ І ЯК ГЭТАГА ПАЗБЕГНУЦЬ?💡 Ва ўмовах масавых рэпрэсій і міграц…
  6. Jul 10, 2025Чацьвер вечар. Традыцыйна распавядаю пра два зборы, якія мы падтрымліваем. Кейс 4. Дзяўчын…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →