Катаны, кароткая падсумоўка адносна выезда з Расеі для беларусаў, якія бягуць ад шчасьця быць пасланымі на вайну з Украінай.
Калі коратка - п*зда. Пішу на падставе патока дадзеных, якія трапляюць нам у BY_help у рукі.
1. Маскоўскія, піцерскія, любьыя аэрапорты - пры спробе выезда літаральна ў любым накірунку трэба лічыцца з істотнай рызыкай, што цябе папросяць у асобны пакойчык, запатрабуюць адкрыць тэлефон і пачнуць дачапляцца з пытаньнямі "чаму ты бяжыш?", "ты здраднік?", "навошта табе выезд, калі родзіна апаснасте" іпд. Калі знаходзяць на тэлефоне нейкі крамольны канал або ўкраінскія шматпы ў пашпарце - то дачэпкі могуць доўжыцца гадзінамі. Яшчэ некалькі дзён таму гэта датычыла толькі расейсцаў (гэтая краіна ведае, як прыніжаць сваіх жа грамадзян), але цяпер датычыць усіх.
2. Наземныя пераходы з Расеі ў Латвію ці Фінляндыю. Расейскія "пагранічнікі" штучна запавольваюць апрацоўку патока да 5-10 чалавек на гадзіну, ствараючы страшныя чэргі. Стаўленьне да тых, хто выяжджае, такое самае як і ў пункце адзін. Людзі днямі стаяць безь ежы.
3. Памежныя пераход на Грузію - варта спадзявацца стаўленьня як у пункце адзін, калі паводле прапіскі ты не з памежнага рэгіёну.
ЖАЛЕЗНАЯ ФІРАНА ВЯРТАЕЦЦА.
Post #234
2.27K