❗️Мінімум $1 000 000. Стала вядома, колькі беларусы сплацілі штрафаў па пратэсных артыкулах
Мы ўзялі перыяд з 28 ліпеня 2020 года па 28 ліпеня гэтага. Разглядалі справы па артыкулах 24.23 (раней 23.34) і 24.3 (раней 23.4) КаАП — гэта ўдзел ці арганізацыя незаконнага масавага мерапрыемства і непадпарадкаванне. Для падліку карысталіся звесткамі праваабаронцаў «Вясны».
У 2020 годзе па гэтых артыкулах аштрафавалі 3342 чалавекі на 60 683 базавыя велічыні. Гэта 1 638 441 рубель (у 2020 годзе базавая складала 27 рублёў). Са студзеня па ліпень 2021 штрафы атрымалі 564 чалавекі. Іх аштрафавалі на 35 866 базавых. Гэта 1 040 114 рублёў (БВ сёлета вырасла да 29 рублёў, таксама вырасла максімальная сума пакарання).
Такім чынам, агульная сума штрафаў — як мінімум 2 678 555 рублёў за год.
Варта разумець, што сума падлічаная, сыходзячы з дадзеных праваабаронцаў, якія прызнаюць, што маюць інфармацыю не па ўсіх справах. Адпаведна, дакладная сума, хутчэй за ўсё, большая.
Post #218
4.64K
Forwarded from Наша Ніва
