Сёння спаўняецца 10 месяцаў ад запуску @BY_help-2020.
25 чэрвеня 2020 года мы адкрылі чарговы збор сродкаў у адказ на хвалю рэпрэсій перадвыбарчай кампаніі.
Мы яшчэ не ведалі, што праз няпоўныя 50 дзён ён пераўтварыцца ў найвялікшы грамадзкі фандрайзер у гісторыі Беларусі. Мы не ведалі, што на ўсю нашую каманду будуць паляваць, кампанію занясуць у спіс ворагаў дзяржавы, а заснавальнікаў абвінавацяць у экстрэмізме. Што некалькі нашых валанцёраў трапіць у турмы, а частцы прыйдзецца з’ехаць.
Мы ня ведалі, што, нягледзячы на ўвесь ціск, кампанія працягнецца. Што праз паўгода працы з першага набору валянтэраў у 10 чалавек з намі яшчэ будзе заставацца васьмёра. Што ў чаргу паваланцёрыць дадасца 1300 чалавек: менавіта столькі заявак мы атрымалі напрыканцы жніўня, калі стала зразумела, што грамадзянская салідарнасць сягае ўжо зусім новых маштабаў. Што на піку каманду BY_help будуць складаць 130 чалавек - з каторых асабіста твар у твар былі знаёмыя адзінкі. Кампанія на болей за чатыры мільлёны даляраў, самы вялікі пачын дапамогі рэпрэсаваным, будзе рабіцца амаль выключна віртуальнай камандай.
❔❓❔Ці пачалі б мы кампанію калі б ведалі наступствы? ❕❗️❕Абавязкова.
За мінулыя 10 месяцаў кампанія BY_help аплаціла болей за 11 тысяч заявак, дапамогшы такім чынам прыкладна траціне пацярпелых. На гэта пайшло болей за 4 млн даляраў.
Нягледзячы на шматразовыя спробы замарозіць рахункі атрымальнікаў дапамогі, Следчы камітэт РБ быў вымушаны даць заднюю, калі блакаванне рахункаў мірных пратэставальнікаў запахла кепскай будучыняй для банкавай сістэмы.
Нягледзячы на ўсе блакіроўкі, страты на рахунках прыватных асобаў склалі каля 100 тысяч даляраў, ці меней за 3% ад усяго аб’ёму дапамогі. А тым, хто пацярпеў ад гэтага дзяржаўнага крадзяжу, мы дапамаглі разам з з @BYSOL, запусціўшы паўторныя зборы.
BY_help будзе працягваць працаваць, пакуль ёсць грошы і пакуль працягваюцца рэпрэсіі. Мы не ставім сабе мэтай стаць сталай ініцыятывай. Найлепшым паказьнікам якасьці нашай працы стане момант, калі яна ўжо нікому не спатрэбіцца.
Салідарнасць мацней за рэпрэсіі! ❤️
Дапамагчы нашым зборам:
у Фэйсбуку 👉https://bit.ly/newbyhelp2021
на Пэйпал 👉http://bit.ly/2021byhelppaypal (толькі з-за межаў Беларусі)
Падаць заяўку на дапамогу:
👉 http://bit.ly/byhelpme
#BY_help #Belarus2020 #ямы97 #ЖывеБеларусь
Post #202
4.37K