Збор кампаніі @BY_help Прайшоў бар'ер у 100k USD - і гэта літаральна за шэсьць дзён!
⠀
На 21.00 па Мінску маем 102.000USD на рахунку (фэйсбук ды пэйпал).
Троху пра данаты:
Сярэдні памер - 30 даляраў. Самы вялікі - амаль 2000USD.
⠀
Геаграфія - тры кантынэнты: на падтрымку рэпрэсаваных дасылалі грошы з Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, зь літаральна ўсіх краінаў Эўропы, з Расеі ды нават з Кітаю. Як і зь першай нашай кампаніяй, прыкладна 55 адсоткаў данатаў паходзіць з-за мяжы, і 45 адсоткаў - з самой Беларусі.
⠀
Такая сума ды хуткасьць фандрайзера на карысць рэпрасаваных - абсалютны рэкорд для Беларусі, ды неаспрэчны доказ таго, што беларусы краіны і замежжа прагнуць каб нашая краіна была роўнай сярод адкрытых грамадзтваў сьвету, дзе шануюць правы чалавека.
⠀
Спасылка на фб-зборку: www.belarus97.pro
Спасылка на пэйпал-зборку: bit.ly/byhelppaypal
Калі вы сталі ахвярай рэпрэсій, запоўніце форму - bit.ly/byhelpme
⠀
#ByHelp #Belarus97pro #ямы97 #ByHelp2020
Post #20
3.05K