🐰Сям’я Аляксандра Зайцава запусціла кансервавы завод, а ўлады перадалі ім ў арэнду возера. «Бюро» высветліла, што бізнэсовец Аляксандр Зайцаў запусціў уласнае прадпрыемства па перапрацоўцы рыбнай прадукцыі – Лукомльскі кансервавы завод.
📌 89% фірмы «кашалёк» Аляксандра Лукашэнкі перапісаў на свайго 21-гадовага сына – Рамана Зайцава.
Яшчэ 10% належаць Васілю Дземянцею – былому намесніку старшыні КДБ і Дзяржаўнага мытнага камітэта. Пасля завяршэння кар’еры ў сілавых ведамствах Дземянцей узначальваў фірму «Брэміна груп», якой валодаюць сам Зайцаў-старэйшы і ягоныя бізнэс-партнёры: Аляксей Алексін і Мікалай Варабей.
📌 Лукомльскі кансервавы завод адкрылі 4 кастрычніка ў Чашніцкім раёне ў самым маладым горадзе Беларусі – Новалукомлі. Будаўніцтва праходзіла ў межах інвестыцыйнай дзяржпраграмы «Адзін раён – адзін праект».
Выніковы аб’ём інвестыцый склаў больш як 18 мільёнаў беларускіх рублёў. З іх 13,5 мільёна – крэдыт «Белаграпрамбанка».
Але на гэтым дапамога ад дзяржавы не заканчваецца. Лукомльскаму кансерваваму заводу выдзелілі ўчастак у 2,8 гектара, а таксама перадалі ў арэнду возера Лукомльскае і квоту на вылаў 50 тон прэснаводнай рыбы.
📌 Хто яшчэ з сілавікоў працуе на заводзе Зайцава і адкуль ім будуць пастаўляць рыбу чытайце на сайце «Бюро»
📌 Падтрымаць "БЮРО" можна на "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю (Stripe i buymeacoffee).
Post #246
653

- 🤬 8
- 🔥 3
- ❤ 2
- 👍 1